Анатоль Мікалаевіч Папко
Выгляд
Анатоль Мікалаевіч Папко | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 верасня 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | краязнавец |
Альма-матар |
Анатоль Мікалаевіч Папко (2 верасня 1943, в. Баславічы, Слуцкі раён) — беларускі краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сакончыў у 1966 годзе Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1966 г. жыве і працуе на Уздзеншчыне — спачатку інспектарам аддзела культуры Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, потым загадчыкам раённай бібліятэкі, загадчыкам аддзела культуры, літсупрацоўнікам раённай газеты «Чырвоная зорка». З лютага 1981 г. працуе дырэктарам Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея. Вывучае гісторыю Уздзеншчыны, апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай і абласной газетах. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася работа па зборы матэрыялаў для гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць: Уздзенскі раён».
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |