Слуцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Слуцкі раён
Герб
Coat of Arms of Słuck, Belarus.png
Сцяг
Flag of Słucak.jpg
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Мінская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Слуцк

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 68,52 %, руская 28,06 %
Размаўляюць дома: беларуская 35,01 %, руская 59,84 %[1]

Насельніцтва (2009)

95 106 чал,[1] (5-е месца)

Шчыльнасць

52,22 чал./км² (6-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 89,86 %,
рускія — 6,4 %,
украінцы — 1,42 %,
іншыя — 2,32 %[1]

Плошча

1 821.06[2] км²
(13-е месца)

Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Сярэдняя вышыня



 212 м
 160-180 м

Слуцкі раён на карце

Часавы пояс

UTC+2

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Слуцкі раён на Вікісховішчы
Каардынаты: 53°01′ пн. ш. 27°33′ у. д. / 53.016667° пн. ш. 27.55° у. д. (G) (O) (Я)

Слуцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў паўднёвай частцы Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Слуцк. Плошча 1796 км². Раён мяжуе з Салігорскім, Капыльскім, Уздзенскі, Пухавіцкім, Старадарожскім і Любанскім раёнамі Мінскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя рэкі — Случ, Морач, Лакнея, Вясейка, Сівельга, Бярозаўка, Жалязянка.

Значная частка раёна ляжыць у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-заходнюю частку займае Капыльская града. Рэльеф раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максімальная — 212 м (каля вёскі Жылін Брод).

Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў раёна дзярнова-падзолістыя забалочаныя (34,2 %), дзярнова-падзолістыя (29,8 %), дзярновыя забалочаныя (14,7 %), тарфяна-балотныя (13,6 %) і іншыя. Пад лясамі каля 24 % тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя. Пад балотамі каля 1 % плошчы раёна.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Карысныя выкапні ў Слуцкім раёне прадстаўлены радовішчамі торфу, мелу, калійных соляў (паўночная частка Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей), будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровага матэрыялу, глін і суглінкаў.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя тэмпература студзеня — 6,3 ° С, вагаецца ад −16,3 ° С (1987) да 0,3 ° С (1989), ліпень 17,8 ° С, ад 14,5 ° С (1979) да 21, 5 ° С (1936). У год выпадае 625 мм ападкаў, ад 351 мм (1953) да 830 мм (1998). Вегетацыйны перыяд працягваецца 193 сутак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 01.01.2011 года колькасць насельніцтва Слуцкага раёна склала 94,8 чалавек, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 33,4 тысячы чалавек, гарадское насельніцтва — 61,4 тысяч чалавек. Нацыянальны склад насельніцтва: беларусы — 89,9 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 1,4 %, палякі — 0,3 %, іншыя нацыянальнасці — 2,0 %. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года ў Слуцкім раёне пражывала 43900 мужчын і 51,2 тысячы жанчын. На 1000 мужчын прыпадала 1164 жанчыны. Сярэдні ўзрост насельніцтва раёна па перапісу насельніцтва 2009 года склаў 40,9 гадоў, у тым ліку сярэдні ўзрост мужчын — 38, а жанчын — 43,3 года. У раёне 209 населеных пунктаў.

Дынаміка сельскага насельніцтва:

2000 — 41,2 тыс.
2008 — 34,8 тыс.
2011 — 33,4 тыс.

Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, кукурузы, цукровых буракоў.

Прадпрыемствы харчовай і паліўнай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць чыгуначныя лініі Баранавічы — Слуцк — Асіповічы і Слуцк — Салігорск, аўтамабільныя дарогі Масква — Бабруйск — Слуцк — Івацэвічы, Мінск — Слуцк — Мікашэвічы, Асіповічы — Нясвіж — Баранавічы.

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

  • Газета «Слуцкі край». Выдаецца з 25 сакавіка 1919 г. Заснавальнік — Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.
  • Рэгіянальная газета «Інфа-Кур'ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавiку 2001 г. Выдаецца на 24-х палосах фармата А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпiсцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознiчнага гандлю.

У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання «Весткі Случчыны».

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі