Англасаксы
Англасаксы — германскія плямёны саксаў, англаў, ютаў, фрэзаў і франкаў, якія пачалі перасяляцца на Брытанскія астравы (450?) пасля распаду Рымскай Імперыі. Англасаксы лічацца продкамі сучасных англічанаў. Гл. таксама: Белы дракон.
Перасяленне саксаў і англаў з тэрыторый сучаснага Шлезвіга-Гальштэйна і ютаў з Ютландыі пачалося ў 5 ст. Частка саксаў засталася на сваіх ранейшых тэрыторыях і (гл. Герцагства Саксонія) пашырала сваі ўладанні на поўдні і паўднёвым захадзе, некаторая частка англаў перасялілася пазней у паўночныя раёны сучанай Саксоніі-Анхальта. Канчаткі «-leben» і «-legen» ў назвах паселішчаў сведчаць аб іх заснаванні англамі. Асноўнай мэтай перасялення англаў і саксаў у Брытанію гісторыкі лічаць пошукі раманізаваным брытанскім насельніцтвам, пасля вываду апошніх рымскіх легіёнаў з Брытаніі (калі 410), абароны ад нападаў піктаў і шкотаў. Англы і саксы спачатку служылі раманізаванаму брытанскаму насельніцтву колішніх рымскіх правінцый на дагаворнай аснове (foederati), час ад часу ўздымалі паўстанні, і, нарэшце, падпарадкавалі сабе колішнія рымскія тэрыторыі ў заваяваннях пад кіраўніцтвам легендарных военачальнікаў Хенгіста і Хорса.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Англосаксонская раса // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.