Англы
Англы † | |
Земляное ўмацаванне англаў у Вялікабрытаніі
| |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Ютландыя, Англія |
Мова | англская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | англічане, юты, саксы, фрызы |
А́нглы (лац.: Angli, англ.: Angles, ням.: Angeln) — германскае племя. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Тацытам.
Племя англаў паходзіць з паўвострава Ютландыя — з тэрыторыі сучаснай нямецкай федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Пачынаючы з III стагоддзя, і асабліва інтэнсіўна — у сярэдзіне V стагоддзя (440 г. н.э.) — у эпоху «вялікага перасялення народаў» — племя англаў, сумесна з суседнімі плямёнамі саксаў, ютаў і фрызаў, перасяляліся ў Брытанію, населеную ў той час пераважна хрысціянізаванымі Рымам брыцкімі плямёнамі, дзе, пацясніўшы мясцовае насельніцтва, стварылі каралеўствы паўночных англаў Нартумбрыю, сярэдніх англаў Мерсію і Усходнюю Англію. У VII—X стагоддзях англы і саксы зліліся ў адзіны этнас англасаксаў, які паслужыў асновай для сучаснай англійскай нацыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Англы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Шор Т. У. Глава III. Англы і іх саюзнікі // Паходжанне англа-саксонскай расы = Origin of the Anglo-Saxon Race: A Study of the Settlement of England and the Tribal Origin of the Old English People. — Лондан, 1906. — С. 34-48.