Юты
Выгляд
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне індзейцы-юты. |
Юты — германскае племя, якія засялялі паўвостраў Ютландыя (лац. Cimbria, Iutia, Iutlandia). Пасля заваёвы паўвострава данамі ў V стагоддзі юты часткова растварыліся ў дацкім народзе, часткова перасяліліся разам з англамі і саксамі ў Брытанію, стварыўшы каралеўства Кент. Пераход у хрысціянства ютаў адбыўся ў IX стагоддзі. Юты ўнеслі немалаважны ўклад у старажытнаанглійскую мову, асаблівасці іх гаворкі адбіліся на кенцкім дыялекце англійскай мовы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шор Т. У. Глава IV. Юты, готы і нарманы // Паходжанне англа-саксонскай расы = Origin of the Anglo-Saxon Race: A Study of the Settlement of England and the Tribal Origin of the Old English People. — Лондан, 1906. — С. 49-65.