Андрэй Юр’янс
Андрэй Юр’янс | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1856[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1922[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Юр’янс (лат.: Andrejs Jurjāns; 30 верасня 1856, Эрглі — 28 верасня 1922, Рыга) — латвійскі кампазітар, фалькларыст і музыказнаўца. Ён быў першым у Латвіі кампазітарам-класікам, які напісаў інструментальныя п’есы і кантаты. Юр’янс таксама вывучыў і сабраў больш за 6 000 твораў латышскага фальклору, у тым ліку 3 000 песень, якія ён аб’яднаў у шэсць кніг пад назвай «Матэрыялы латышскай народнай музыкі» (лат.: Latvju tautas mūzikas materiāli).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Юр’янс з 1875 года вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, перш у класе органа Луі Гаміліуса , затым таксама ў класе кампазіцыі Мікалая Рымскага-Корсакава.
У 1877 годзе была апублікавана першая напісаная ім песня. Пасля заканчэння кансерваторыі ў 1882—1916 гадах выкладаў у горадзе Харкаве, у той жа час актыўна ўдзельнічаючы ў музычным жыцці Латвіі як збіральнік, даследнік і аранжыроўшчык нацыянальнага песеннага фальклору.
Сваёй чатырохтомнай працай «Матэрыялы латышскай народнай музыкі», у якой прыведзена каля 2000 напеваў, Юр’янс паклаў падставу ўсім далейшым даследаванням у гэтай галіне.
Разам з братамі ён рэгулярна браў удзел у Латвійскіх святах песні .
Пасля смерці Юр’янса яго праца была дапоўнена (5-я частка) братам Юр’янса, Паўлам. Уласныя творы Юр’янса таксама ў значнай ступені заснаваныя на фальклорным матэрыяле.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Юр’янс на Вікісховішчы |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Юр’янс