Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Санкт-Пецярбургская ордэна Леніна дзяржаўная кансерваторыя (акадэмія) імя М. А. Рымскага-Корсакава
(СПбДК)
Saint Petersburg Conservatory.jpg
Заснаваны: 1862
Рэктар: Аляксей Васільеў
Студэнты: 870[1]
Размяшчэнне: Сцяг Расіі Санкт-Пецярбург
Юрыдычны адрас: Санкт-Пецярбург, Тэатральная плошча, дом 3
Узнагароды: Ордэн Леніна
Сайт: www.conservatory.ru
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810112000аб'ект № 7810112000

Санкт-Пецярбургская ордэна Леніна дзяржаўная кансерваторыя (акадэмія) імя М. А. Рымскага-Корсакава (СПбДК) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Санкт-Пецярбургу, найстарэйшая кансерваторыя Расіі (1862).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кансерваторыя была заснавана ў 1862 годзе на базе Музычных класаў Рускага музычнага таварыства, адкрытых трыма гадамі раней. Галоўным ініцыятарам стварэння Кансерваторыі і першым яе артыстычным дырэктарам быў Антон Рубінштэйн, ён жа стаў першым прафесарам па класе фартэпіяна. Сярод педагогаў, якія выкладалі ў Кансерваторыі ў першыя гады яе існавання — Антон Рубінштэйн, Тэадор Лешаціцкі (фартэпіяна), Генрык Вяняўскі, Леапольд Аўэр (скрыпка), Карл Давыдаў (віяланчэль), Эрнэста Каваліні (кларнет), ураджэнец Віцебшчыны Мікалай Зарэмба (тэорыя музыкі), Джавані Ферэра (кантрабас) і іншыя выбітныя музыканты.

Першым выпускніком Кансерваторыі па класе кампазіцыі стаў Пётр Ільіч Чайкоўскі, які скончыў яе ў 1865 годзе з вялікім сярэбраным медалём. У 1871 на пасаду прафесара кафедры тэорыі кампазіцыі і інструментоўкі быў запрошаны Мікалай Рымскі-Корсакаў. Яго дзейнасць азначала сабой новы этап у фарміраванні прафесійнай кампазітарскай і тэарэтычнай адукацыі. Рымскі-Корсакаў — аўтар першых навучальных праграм і падручнікаў па гармоніі і тэорыі кампазіцыі, не страцілі актуальнасці да нашых дзён. За гады выкладання ў Кансерваторыі (1871—1908) Рымскі-Корсакаў выхаваў многіх выбітных музыкантаў, некаторыя з якіх у далейшым самі сталі прафесарамі Кансерваторыі, як, напрыклад, Анатоль Лядаў і Максіміліян Штайнберг.

Таксама клас кампазіцыі ў 1914 годзе скончыў В. М. Бяляеў, аўтар кнігі «Беларуская народная музыка» (1941) — першага вопыту аналізу беларускай народна-песеннай культуры[2].

У 1905 годзе рэктарам Кансерваторыі абраны кампазітар Аляксандр Глазуноў, які заставаўся на гэтай пасадзе да 1928 года.

Выпускнікі-беларусы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі

  1. Э. Консерватории в России // Musiklexikon: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 662–664.
  2. Беляев Виктор Михайлович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 53. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кансерваторыі Расіі