Перайсці да зместу

Анжаліка Мельнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анжаліка Мельнікава
Нараджэнне
Член у
Адукацыя
Месца працы

Анжаліка Мельнікава (нар. ?, Нясвіж[1]) — беларуская спецыялістка ў галіне камунікацыі, перакладчыца-рэферэнт, палітычная актывістка.

Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, а таксама Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт[2].

Да 2018[1] года працавала намесніцай генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь»[3], пасля сышла ў дэкрэтны адпачынак[1].

У 2020 годзе Мельнікаву двойчы затрымлівалі на пратэстах у Беларусі, з гэтай прычыны яна з сям’ёй з’ехала з краіны[1]. Падчас палітычнага крызісу ў Беларусі далучылася да каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення як каардынатарка праектаў[2].

На выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання была па спісе «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», які 3 мая 2024 года прызнаны КДБ «экстрэмісцкім фарміраваннем»[4]. Выбрана спікеркай Каардынацыйнай рады[1].

Зноскі