Выбары ў Каардынацыйную раду (2024)
Выбары ў Каардынацыйную раду Беларусі ІІІ склікання прайшлі 25—27 мая 2024 года.
Першы склад Каардынацыйнай рады быў сфарміраваны ў жніўні 2020 года для пераадолення палітычнага крызісу ў краіне пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. У кастрычніку 2022 года Каардынацыйная рада была рэфармаваная, у яе склад увайшлі 115 членаў. Трэці склад Каардынацыйнай рады было вырашана выбраць праз выбары[1].
Ход кампаніі
[правіць | правіць зыходнік]З 7 па 28 сакавіка 2024 года была сфарміраваная выбарчая камісія па правядзенні выбараў. У яе склад увайшлі Алена Прыходзька (старшыня), Андрэй Атаманчук, Яраслаў Бекіш, Дзмітрый Лазавік, Альвіна Мінгазава і Алена Філатава[1].
З 1 красавіка па 15 красавіка былі сфарміраваныя спісы выбарчых суб’ектаў. 15 красавіка адбылася падача на рэгістрацыю ў выбарчую камісію, якая доўжылася да 22 красавіка[1]. Лідар спіса выбарчага суб’екта мусілі запоўніць Форму першаснай падачы заяўкі. Пасля спісы былі перададзены на верыфікацыю ў Выбарчую камісію. Прынятае рашэнне Выбарчай Камісіі паступілі на электронную пошту лідара спіса[1].
З 25 красавіка да 25 мая прайшла агітацыя[1].
20 мая была апублікавана платформа Belarus ID[2], для бяспечнай верыфікацыі чалавека і галасавання анлайн. З прычын бяспекі для людзей унутры Беларусі будзе апублікавана вэб-версія[3].
22 мая лідар выбарчнага спісу «Закон і правапарадак» Аляксандр Азараў праз бот плана «Перамога» разаслаў заклікі галасаваць на выбарах і падтрымаць ягоны спіс[4]. Гэтыя дзеянні былі ўспрыняты як злоўжыванне, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры Беларусі. Святлана Ціханоўская заявіла, што рассылка не была ўзгодненая ні з яе Офісам, ні з Аб’яднаным пераходным кабінетам, таму Азарава пазбавілі доступу да чат-боту плана «Перамога»[5]. 23 мая сітуацыю з рассылкай Азаравым паведамлення праз чат-бот разглядзела Выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду. Сябры камісіі прынялі рашэнне зняць з выбараў увесь спіс «Закон і правапарадак», калі Аляксандра Азараў добраахвотна не адмовіцца балатавацца ў Каардынацыйную раду[6]. Раніцай наступнага дня спіс «Закон і правапарадак» адмовіўся прыняць ультыматум Выбарчай камісіі[7]. Следам на пасяджэнні камісіі было прынята рашэнне зняць з гонкі ўвесь спіс «Закон і правапарадак»[8].
Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся 25 мая і працягвалі 3 дні — да 23:59 27 мая. Галасаваць на выбарах у КР можна было толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі незалежна ад тэрміну дзеяння[3]. Усяго на выбарах прагаласавалі 6723 чалавекі[9].
Першапачаткова абяцалася, што першыя вынікі будуць аб’яўлены не пазней за 29 мая[1], аднак, папярэднія вынікі былі абвешчаны адразу пасля галасавання[9]. 28 мая, на наступны дзень пасля галасавання, Выбарчая камісія паведаміла, што памылкова спісу «Наша справа» адзін мандат, які мусіў дастацца спісу «Моладзевы наступ»[10].
На падачу і разгляд скаргаў закладзены перыяд з 29 мая па 8 чэрвеня. Канчатковыя вынікі выбараў будуць агалошаны 8 чэрвеня 2024 года[1].
Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады ІІІ склікання адбудзецца 15 чэрвеня 2024 г[1].
Вынікі выбараў[11]
[правіць | правіць зыходнік]Выбарчы спіс | Колькасць галасоў | Працэнт галасоў | Колькасць атрыманых месцаў у КР (папярэднія вынікі)[12] |
---|---|---|---|
Салідарнасць | 104 | 1,55 % | не пераадолеў мінімальны парог |
Блок «Воля» | 432 | 6,43 % | 6 |
Еўрапейскі выбар | 605 | 9,00 % | 8 |
Наша справа | 489 | 7,27 % | 6[10] |
Закон і правапарадак | зняты з выбараў | ||
Голас дыяспар Адзінства па-над межамі | 184 | 2,74 % | не пераадолеў мінімальны парог |
Незалежныя беларусы | 616 | 9,16 % | 8 |
Блок Пракоп’ева — Ягорава | 1050 | 15,62 % | 13 |
Каманда Паўла Латушкі і рух «За Свабоду» | 2358 | 35,07 % | 28 |
Хопіць Баяцца! | 226 | 3,36 % | 3 |
Краіна для жыцця | 61 | 0,91 % | не пераадолеў мінімальны парог |
Моладзевы наступ | 598 | 8,89 % | 8[10] |
Пераслед удзельнікаў
[правіць | правіць зыходнік]3 мая 2024 года КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» кааліцыю "Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», якая бярэ ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду[13]. 10 мая «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» прызнаныя спісы кандыдатаў «Закон і парадак», «Еўрапейскі выбар», «Моладзевы наступ» і «Воля», 16 мая — ўсе астатнія[14][15].
25 мая Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што завёў крымінальныя справы супраць усіх 257 чалавек, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду, па артыкулах аб змове з мэтай захопу ўлады, закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі, стварэнні «экстрэмісцкага» фарміравання і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкулы 357, 361, 361-1 і 361-4 КК)[16].
Выбарчыя спісы
[правіць | правіць зыходнік]Незалежныя беларусы
[правіць | правіць зыходнік]Закон і правапарадак
[правіць | правіць зыходнік]23 мая спіс зняты з выбараў па рашэнні Выбарчай камісіі[8].
- Аляксандр Азараў
- Аляксандр Ракіцкі
- Іван Паўлоўскі
- Юрый Каваленка
- Алена Макар
- Сяргей Макар
- Станіслаў Лупаносаў
- Андрэй Федараў
- Ілля Данілаў
- Паліна Лушчынская
- Кацярына Макарава
- Андрэй Манкевіч
- Сяргей Пруднікаў
- Алена Дзядзюля
- Ягор Захараў
- Крысціна Ціманоўская
- Максім Васільеў
- Філіп Дайнека
- Дзмітрый Пяшэвіч
- Ганна Федаронак
Аб’яднанне палітычных партый «Народная Грамада» і Беларуская хрысціянская дэмакратыя «Салідарнасць»
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Вільскі
- Георгій Дзмітрук
- Яўген Дудкін
- Аліна Смірнова
- Алена Янушкоўская
- Андрэй Зуеў
- Сяргей Верамеенка
Павел Бялюцін(выключаны 1 мая)[17]
- Марына Кіявец
- Вольга Тышкевіч
- Зміцер Лупач
- Ігар Валяеў
- Віталь Марока
- Алена Шабуня
- Таццяна Хмялеўская
- Віталь Мезенцаў
- Анатоль Семянтовіч
- Таццяна Малашчанка
- Вікторыя Хатэнка
- Святлана Вішнеўская
- Жанна Семянтовіч
Грамадскі рух «Краіна для жыцця»
[правіць | правіць зыходнік]Каманда Паўла Латушкі і рух «За свабоду»
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Латушка
- Юрый Губарэвіч
- Уладзімір Астапенка
- Наталля Задзяркоўская
- Анжаліка Мельнікава
- Аляксей Міхалевіч
- Юлія Камінская
- Арцём Шапараў
- Кацярына Каланчук-Ваданосава
- Андрэй Курэйчык
- Арцём Брухан
- Міхаіл Кірылюк
- Рыта Гаціх
- Ігар Сігаў
- Ірына Халопіца
- Алег Кулеша
- Павел Батуеў
- Алег Гарбуз
- Аляксандра Ханевіч
- Юлія Гурчонак
- Надзея Крывашанава
- Іна Дабратвор
- Вольга Вялічка
- Віталь Амяльковіч
- Даша Кароль
- Юрый Казакевіч
- Яна Латушка
- Надзея Сцепанцова
- Яўгеній Малашук
- Віталь Лакотка
- Вольга Марозава
- Мікалай Філонаў
- Ян Гарадкоў
- Аляксей Чаркас
- Марыя Бабовіч
- Яніна Яшчук
- Алег Марозаў
- Жанна Захаркевіч
- Вольга Нікалайчык
- Вадзім Бабін
- Вольга Рытус
- Вольга Скрашчук
- Вольга Дубовік
- Ала Цвірко
- Алена Пуцыковіч
- Валерый Сляпухін
Блок Пракоп’ева — Ягорава
[правіць | правіць зыходнік]- Вадзім Пракоп’еў
- Андрэй Ягораў
- Аляксандр Кныровіч
- Паліна Бродзік
- Лізавета Кохман
- Андрэй Кушняроў
- Васіль Верамейчык
- Таццяна Хоміч
- Святлана Мацкевіч
- Павел Патапаў
- Марына (Калініна) Зялёная
- Ян (Іван) Маркаў
- Андрэй Жураўлеў
- Аліна Харысава
- Сяргей Стальмакоў
- Міхаіл Мацкевіч
- Сяргей Міхяёнак
- Аляксандр Адамянц
- Веста (Янусік) Свендсен
- Іна Зайцава
- Віктар Мароз
- Станіслаў Салавей
- Марыя Маляўка
- Вольга Паўлава
- Сяргей Бародзіч
- Андрэй Судзілоўскі
- Дзяніс Баранаў
- Галіна Каткоўская
- Дзмітрый Наскавец
- Вольга Сар’янен
- Вольга Пашкевіч
- Яраслаў Гамолка (уключаны 1 мая)[17]
- Андрэй Колас
- Віталь Цімошчанка
- Таццяна Сафонава
Еўрапейскі выбар
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Дабравольскі
- Аліна Коўшык (Коўшык-Петшыкоўска) (уключана 1 мая)[17]
- Мікалай Халезін
- Валерый Мацкевіч
- Станіслава Гліннік
- Аляксандра Мамаева
- Уладзімір Шанцаў
- Артур Фінькевіч
- Павел Мар'еўскі
- Марыя Яфімава
- Веялета Бяліцкая
- Віталь Гаўрук
- Віталь Малчанаў
- Юлія Сліўко
- Уладзімір Кобец
- Наталля Юроўская
- Ілля Міхневіч
- Яўген Андрэйчык
- Аляксандр Карнышоў
- Вольга Ермалаева Франка
- Інэса Варахава
- Зміцер Маракоў
- Станіслаў Алейнічэнка
- Андрэй Тупаўскі
- Галіна Ляшкевіч
- Аксана Баранава
- Віктар Болдзін
- Ірына Варачкова
- Юры Палевікоў
- Алена Болдзіна
- Андрэй Сініца
- Яўген Шаўрук
- Алена Тупаўская
- Сяргей Баранаў
- Алена Малькевіч
Воля
[правіць | правіць зыходнік]Вадзім Кабанчук(выключаны 1 мая)[17]
- Аляксандр Кабанаў
- Генадзь Манько
- Сяргей Пятрухін
- Карына Маліноўская
- Ігар Турцэвіч
- Максім Дзенісевіч
- Аляксандр Клачко
- Сяргей Кедышка
- Ірына Савашынская
- Сяргей Шалыгін
- Дзмітрый Баранаў
- Віталь Пацехін
- Інга Судзілоўская
- Павел Казлоў
- Пётр Маркелаў
- Міхаіл Бандарэнка
- Максім Капран
- Святлана Шаціліна
- Святлана Анцілеўская
Аб’яднанне «Наша справа»
[правіць | правіць зыходнік]Моладзевы наступ
[правіць | правіць зыходнік]Голас дыяспар — адзінства па-над межамі
[правіць | правіць зыходнік]Хопіць баяцца
[правіць | правіць зыходнік]Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Выданне «Наша Ніва» заявіла, што лабісты выбараў хацелі стварыць цэнтр, альтэрнатыўны Святлане Ціханоўскай, а праз малую колькасць удзельнікаў атрымалі дыскрэдытацыю ўсёй апазіцыі як такой. Былі выказаны апасенні, што назіральнікі звонку могуць успрыняць такі вынік як праяву крайняй слабасці беларускай апазіцыі і дыяспары ў цэлым[18].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Выбары ў Каардынацыйную раду(нявызн.). Выбары ў Каардынацыйную раду. Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Выбары ў Каардынацыйную раду(нявызн.). Выбары ў Каардынацыйную раду. Праверана 22 мая 2024.
- ↑ а б Апублікаваны мабільны дадатак для ўдзелу ў галасаванні ў Каардынацыйную раду . Наша Ніва (21 мая 2024). Праверана 22 мая 2024.
- ↑ Падпісаным на план «Перамога» прыйшло апавяшчэнне: галасуйце за Азарава. Што адбываецца і ў чым небяспека . Наша Ніва (22 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
- ↑ Ціханоўская: Забралі ў Азарава доступ да чат-бота «Перамога» . Наша Ніва (22 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
- ↑ Азарава прымушаюць зняцца з выбараў у Каардынацыйную раду . Наша Ніва (23 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
- ↑ Азараў адмовіўся здымацца з выбарчай гонкі ў Каардынацыйную раду . Наша Ніва (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
- ↑ а б Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду . Наша Ніва (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
- ↑ а б Папярэднія вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамагае спіс Латушкі з 35% . Наша Ніва (28 мая 2024). Праверана 27 мая 2024.
- ↑ а б в Па выбарах у Каардынацыйную раду назвалі няправільныя вынікі. Вось правільныя . belsat.eu. Праверана 28 мая 2024.
- ↑ Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамагае спіс Латушкі з 35% . Наша Ніва (28 мая 2024). Праверана 27 мая 2024.
- ↑ Каардынацыйная рада . Telegram. Праверана 27 мая 2024.
- ↑ У Беларусі – некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў» . belsat.eu. Праверана 9 мая 2024.
- ↑ Свабода, Радыё. Усе кааліцыі, якія балятуюцца ў Каардынацыйную раду, улады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» . Радыё Свабода (16 мая 2024). Праверана 22 мая 2024.
- ↑ Все коалиции, которые баллотируются в Координационный совет, признаны «экстремистскими формированиями» (руск.). Медиазона Беларусь. Праверана 22 мая 2024.
- ↑ СК завёў крымінальныя справы супраць 257 чалавек, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду . Наша Ніва (21 мая 2024). Праверана 21 мая 2024.
- ↑ а б в г Каардынацыйная рада . Telegram. Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому . Наша Ніва (27 мая 2024). Праверана 27 мая 2024.