Анжу (вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анжу на карце Францыі

Анжу́ (фр.: Anjou) — гістарычная вобласць на захадзе Францыі, у ніжнім цячэнні Луары. Па тэрыторыі прыблізна адпавядае сучаснаму дэпартаменту Мэн і Луара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У антычнасці мясцовасць насяляла гальскае племя Андаў (Andes), якое пасля заваявання Галіі Юліем Цэзарам атрымала назву Андэкавы (Andecavi). Пасля прыходу франкаў тут сфармавалася графства Анжу.

У 1154 г. граф Анжуйскі, васал французскага караля, заняў англійскі прастол пад імем Генрых II, паклаўшы пачатак каралеўскай дынастыі Плантагенетаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]