Перайсці да зместу

Аннемік ван Влёйтэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велагоншчык
Аннемік ван Влёйтэн
нідэрл.: Annemiek van Vleuten
Асабістая інфармацыя
Мянушка Vleuty[1]
Грамадзянства
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1982(1982-10-08) (41 год)
Месца нараджэння
Рост 168 см
Вага 60 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Спецыялізацыя велагоншчык, трэкавы велагоншчык, шашэйны веласпорт,
Каманды па ходзе кар'еры
Афіцыйны сайт (гал.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аннэмік Адрыяна ван Влёйтэн (нідэрл.: Annemiek Adriana van Vleuten; нар. 8 кастрычніка 1982, Влёйтэн, правінцыя Утрэхт) — нідэрландская велагоншчыца, алімпійская чэмпіёнка 2020 года і трохразовая чэмпіёнка свету па шашэйных велагонках, чэмпіёнка Еўропы, прызёрка чэмпіянату свету па трэкавых велагонках.

Уладальніца Кубка свету па шашэйных велагонках 2011 года.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гадоў у групавой шашэйнай гонцы. На Гульнях у Лондане заняла 14-е месца, у Рыа-дэ-Жанэйра не змагла фінішаваць, звалілася за 10 км да фінішу і атрымала сатрасенне мозгу і пералом трох пазванкоў.

Двухразовая чэмпіёнка Нідэрландаў і бронзавы прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў індывідуальнай гонцы.

Чэмпіёнка свету 2017 і 2018 гадоў у індывідуальнай гонцы. Чэмпіёнка свету 2019 года ў групавой гонцы.

Раней выступала за Rabo Liv Women Cycling Team.

Зноскі