Еўрапейскія гульні 2015

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Серыя паштовых марак Азербайджана (2014), прысвечаных гульням з намаляванымі на іх месцамі правядзення спаборніцтваў

Еўрапейскія гульні 2015 (азерб.: 2015 Avropa Oyunları; англ.: 2015 European Games) — першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні, якія праходзілі ў сталіцы Азербайджана, у горадзе Баку з 12 па 28 чэрвеня 2015 года.

Цырымонія адкрыцця гульняў адбылася 12 чэрвеня 2015 года, а цырымонія закрыцця прайшла 28 чэрвеня 2015 года. Было разыграна 253 камплекты ўзнагарод, прынялі ўдзел 5730 спартсменаў з 50 краін Еўропы, што спаборнічалі ў 30 відах спорту, у 11 з якіх спартсмены маглі атрымаць ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2016.

Беларусь на Еўрапейскіх гульнях 2015[правіць | правіць зыходнік]

У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 151 спартсмен і 53 трэнеры[1]. Беларусь прадстаўлена ў наступных дысцыплінах: акрабатыка, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт (ВМХ і шаша), пляжны валейбол, спартыўная і мастацкая гімнастыка, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, тэквандо[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]