Антоні Малеўскі
Антоні Малеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 22 лютага 1784 | ||||||
Смерць | 16 красавіка 1841 (57 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Q124296870? | ||||||
Жонка | Барбара з Казакевічаў[d] | ||||||
Член у | |||||||
Месца працы |
Антоні Якаўлевіч Малеўскі (польск.: Antoni Malewski; каля 1783 — ?) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Малеўскіх герба «Ястрабец».
З 16 кастрычніка 1802 г. па 3 лютага 1803 г. выконваў абавязкі адваката ў Гродзенскіх прысутных месцах, з 3 лютага 1803 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскага земскага суда, з 11 красавіка 1806 г. па 9 снежня 1816 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскай палаты грамадзянскага суда. 31.12.1810 г. атрымаў чын калежскага сакратара, з 14 снежня 1816 г. прызначаны дэкрэтавым рэгентам Радзівілаўскай камісіі (у 1820 г. яшчэ быў у ёй). 3 сакавіка 1834 г. па дваранскіх выбарах выбраны ад Троцкага павета дэпутатам у Віленскі дваранскі сход. У 1837 г. — калежскі рэгістратар.
Член масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1820—1821, прадстаўнік у ложы «Дасканалай Еднасці» ў Вільні.
Пахаваны побач з жонкай на могілках у Высокім Двары (цяпер Літва)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўлены на атрыманне знака адзнакі «беспорочной службы». Меў два пахвальныя лісты ад Гродзенскага галоўнага суда 2-га дэпартамента: 19.12.1808 г. і 19.12.1811 г. «об отличной способности и оказанном усердии в выполнении обязанностей» дэкрэтавага рэгента ў гэтым судзе.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Варварай з Казакевічаў. Дзеці:
- Аляксандр-Уладзіслаў-Венедыкт (у 1837 г. было 17 гадоў)
- Чэслаў-Казімір-Рамуальд (15 год), якія вучыліся ў Віленскай медыцынска-хірургічнай акадэміі;
- Франц-Вітольд (11 год)
- Альбіна-Якова (3 гады)
- Зоф’я (6 гадоў);
- Ядвіга (4 гады);
- Караліна (2 гады).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Малеўскі Антоні Якаўлевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.