Антыпасат
Антыпаса́т — назва заходніх вятроў над пасатамі.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вертыкальная магутнасць пасатаў павялічваецца да экватара. Пад 20-й паралеллю яна каля 2 - 4 км. Зблізку экватара, асабліва ў летнім паўшар'і, усходнія вятры захопліваюць ужо ўсю трапасферу і стратасферу. Там, дзе пасаты распасціраюцца на ўсю трапасферу, вятры над імі маюць пераважна заходні кірунак, такі ж самы, які пануе ў сярэдняй і верхняй трапасферы ў знешнетрапічных шыротах.
Раней лічылі, што антыпасаты дзьмуць процілегла прыземнаму кірунку пасатаў, то бок у паўночным паўшар'і з паўднёвага захаду і ў паўднёвым з паўночнага захаду. Назіранні гэтага не пацвердзілі. Антыпасаты - наогул заходнія вятры, такія ж, як і ў больш высокіх шыротах на тых жа узроўнях. Мерыдыянальныя складнікі ў іх малыя і могуць быць розныя па кірунку. Аднак пераважаюць ўсё ж складнікі, накіраваныя ад экватара да высокіх шырот.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Метеорология и климатология. Ленинград, 1968 г. Автор — Хромов С. П.