Аніта Гарыбальдзі
Аніта Гарыбальдзі | |
---|---|
парт.: Anita Garibaldi | |
Нараджэнне |
30 жніўня 1821[1][2][…]
|
Смерць |
4 жніўня 1849[1][2][…] (27 гадоў) |
Месца пахавання | |
Імя пры нараджэнні | парт.-браз. Ana Maria de Jesus Ribeiro da Silva |
Муж | Джузэпэ Гарыбальдзі |
Дзеці | Рычыёці Гарыбальдзі[d], Меноці Гарыбальдзі, Роза Гарыбальдзі[d] і Тэрэза Гарыбальдзі[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аніта Гарыбальдзі (парт.: Anita Garibaldi, поўнае імя — Ганна Марыя і Жэсус Рыбейру, парт.: Ana Maria de Jesus Ribeiro, 30 жніўня 1821, Марын'юс, Бразілія — 4 жніўня 1849, паблізу Равенны) — удзельніца нацыянальна-вызваленчай барацьбы італьянскага народа, жонка і баявы паплечнік Дж. Гарыбальдзі. Пазнаёмілася з Дж. Гарыбальдзі ў 1839 годзе падчас вызваленчай вайны паўднёваамерыканскай рэспублікі Рыу-Гранды, а таксама разам з Дж. Гарыбальдзі ўдзельнічала ў партызанскіх бітвах у Паўднёвай Амерыцы. У снежні 1847 разам са сваімі дзецьмі з'ехала на радзіму мужа - у Італію. Падчас Рэвалюцыі 1848-49 змагалася ў якасці афіцэра ў атрадзе Дж. Гарыбальдзі пры абароне Рымскай рэспублікі 1849. Памерла падчас паходу гарыбальдзійцаў, якія спрабавалі пасля падзення Рыма прабіцца да Венецыянскай рэспублікі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Julio A. Sierra. Anita Garibaldi: Guerrillera en América del Sur, Heroína de la Unidad Italiana. — 2003.
- Anthony Valerio. Anita Garibaldi: A Biography. — 2000.
- Paulo Markun. Anita Garibaldi: Uma Heroína Brasileira. — 1999.
- Dorothy Bryant. Anita, Anita: Garibaldi of the New World. — 1993.
- Lucio Lami. Garibaldi e Anita: Corsari. — 1991.
- Lisa Sergio. I am my beloved: The Life of Anita Garibaldi. — 1969.
- Giuseppe Garibaldi. Autobiography. — 1971, 1889.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аніта Гарыбальдзі