Перайсці да зместу

Апапласт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апапластычны (чырвоныя стрэлкі) і сімпластычны (зялёныя) транспарт

Апапла́ст — пазаклетачная структура ў вышэйшых раслін, складзеная клетачнымі сценкамі і міжклетнікамі. Па апапласце за кошт капілярных сіл, якія ўзнікаюць паміж элементамі клетачнай сценкі, ажыццяўляецца транспарт глебавай і ападкавай вільгаці і ўсіх раствораных у ёй рэчываў (напрыклад, мінеральных солей і гумінавых кіслот). Апапластычны транспарт блакіруецца ў гідрафобных частках клетачных сценак: паясках Каспары, паветраносных поласцях і кутыкуле. У адрозненне ад сімпластычнага транспарту, пры апапластычным транспарце энергія расліны наўпрост не расходуецца.

  • Большой энциклопедический словарь «Биология» / под ред. М. С. Гилярова. — М.: Большая российская энциклопедия, 1998. ISBN 5-85270-252-8.