Апошняе кітайскае папярэджанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апошняе кітайскае папярэджанне (руск.: Последнее китайское предупреждение) — іншасказальная ідыёма, якая ўтварылася за часамі СССР у рускай мове, і мае значэнне пагроз пра якія загадзя вядома, што ніякіх дзеянняў у найбліжэйшы час не будзе[1]. Як калька з рускай таксама ўжываецца ў мовах народаў постсавецкай прасторы[2][3][4][5][6].

Гісторыя паходжання[правіць | правіць зыходнік]

Выраз узнік пры абвастрэнні адносін паміж ЗША і камуністычным Кітаем у 1950—1960-я гады ў сувязі з гэтак званым тайванскім пытаннем. Першае папярэджанне зроблена Кітаем 7 верасня 1958 года[1], калі адбываўся другі тайванскі крызіс. ЗША не прызнавалі камуністычны рэжым у Кітаі, а прызнавалі кітайскай уладай рэжым Чан Кайшы, здзяйснялі разведвальныя палёты над тэрытарыяльнымі водамі Кітая. Кітайская Народная Рэспубліка фіксавала парушэнні сваёй паветранай і воднай прасторы з боку ЗША. На кожнае такое парушэнне ўрад КНР па дыпламатычных каналах пасылаў «папярэджанне» амерыканскаму боку, аднак ніяк не дзейнічаў. Напрыклад, у красавіку 1962 года амерыканскі карабель на працягу тыдня патруляваў у Жоўтым моры, за гэты час камуністычны Кітай зрабіў тры папярэджанні наконт уварвання ў яго тэрытарыяльныя воды[7]. Усе папярэджанні нумараваліся. Парушэнні з боку ЗША кітайскай воднай і паветранай прасторы, асабліва ў зоне Тайванскага праліва, былі частымі, таму нумарацыя папярэджанняў перавышала некалькі соцень. Дакладная колькасць зробленых Кітаем папярэджанняў не падлічана. Вядома, што на канец 1964 года іх было больш за 900[8].

«Апошнія кітайскія папярэджанні» камуністычнага кітайскага ўрада рэгулярна трансліраваліся інфармацыйнымі агенцтвамі і сталі ўстойлівым выразам. З гэтых часоў выказванне «(апошняе) кітайскае папярэджанне» стала назоўным, ужываюць таксама розныя варыянты фразы, узору «647-е кітайскае папярэджанне», «723-е, апошняе, кітайскае папярэджанне» і падобныя.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Вадим Серов. Энциклопедический словарь крылатых слов и выражений. — М.: Локид-Пресс, 2003.
  2. Салаўёў, Сяргей. Апошняе кітайскае папярэджанне . Новы Час (10 лютага 2014). Праверана 19 студзеня 2024.
  3. Юлія Несцярэнка атрымала апошняе “кітайскае папярэджанне” | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (14 снежня 2007). Праверана 19 студзеня 2024.
  4. Марцалеў — пра закрыццё мяжы: Пакуль у цябе ў руках туз, ты валодаеш полем бою – ЗБС "Бацькаўшчына"  (4 верасня 2023). — «„Апошняе кітайскае папярэджанне“ рэжыму ад Польшчы і краін Балтыі — крайняя мера, якую яны могуць прымяніць у якасці інструменту ціску.»  Праверана 19 студзеня 2024.
  5. Toomas Alatalu: Põhja-Korea ja USA ootamatult tuliseks kujunenud olukorras on suureks õli tulle valajaks silmatorkavalt sõjajanune ajakirjandus — Eesti Päevaleht. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2018. Праверана 5 мая 2018.
  6. Kas sõjahirm või sõjaootus? — Sirp. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2018. Праверана 5 мая 2018.
  7. THE GULF OF TONKIN INCIDENT. The DESOTO Patrols and OPLAN 34A Архівавана 10 лютага 2022.
  8. Александр Котлобовский. Малая воздушная война в Китае. www.airwar.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2019. Праверана 22 лістапада 2019.