Аршанская канферэнцыя сялян
Выгляд
Аршанская канферэнцыя сялян. Адбылася ў снежні 1906 г. у адной з вёсак Аршанскага павета. Склікана Магілёўскім акружным камітэтам РСДРП сумесна з аршанскімі арганізацыямі РСДРП і эсэраў дзеля згуртавання сялян на антыўрадавай і антыпамешчыцкай платформе напярэдадні выбараў у ІІ Дзяржаўную думу. Канферэнцыя з рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый ацаніла значэнне Дзяржаўнай думы як орган, які дапаможа народу згуртавацца на далейшую барацьбу, падтрымала план сумесных дзеянняў левых сіл на валасных, павятовых і губернскіх выбарчых сходах. Сведчыла пра свядомыя адносіны перадавога сялянства да палітычнага жыцця.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).