Арыян (ракеты)
Выгляд
Арыян — серыя 3-ступенчатых ракет-носьбітаў на вадкім паліве для запуску штучных спадарожнікаў Зямлі. Створаны Еўрапейскім касмічным агенцтвам пры вядучай ролі Францыі і ФРГ. У эксплуатацыі з 1979 года. Карысны груз больш за 1700 кг пры вывадзе на пераходную арбіту з вышыні ў апагеі 36 000 км. Стартавая маса каля 200 тон, даўжыня 50 м (з карысным грузам), дыяметр 3,8 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).