Аспасія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аспасія

Аспасія, Аспазія (стар.-грэч.: Ἀσπασία, каля 470 г.да н.э., Мілет — ?) — адна з выдатных жанчын Старажытнай Грэцыі. Не мела афінскага грамадзянства, таму яе шлюб з Перыклам лічыўся незаконным. Вызначалася розумам, адукаванасцю і прыгажосцю. Вакол яе гуртаваліся мастакі, паэты, філосафы. Палітычныя праціўнікі Перыкла абвінавацілі Аспасію ў амаральнасці і непавазе да багоў, але з дапамогай мужа суд апраўдаў яе. Пасля смерці Перыкла (429) стала жонкай яго сябра Лісікла.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]