Астурыя
Астурыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Principado de Asturias Principáu d'Asturies | |||||
|
|||||
Краіна | Іспанія | ||||
Гімн | Asturias, patria querida[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Аўеда | ||||
Кіраўнік | Adrián Barbón Rodríguez[d] | ||||
Насельніцтва (2009) |
1 085 289 (13-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 102,35 чал./км² | ||||
Плошча | 10 603,57 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | O | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астурыя, або Астурыйскае княства (ісп. Asturias, Principado de Asturias, астур. Principáu d’Asturies) — аўтаномная супольнасць і правінцыя на поўначы Іспаніі. Размешчана на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Мяжуе на захадзе з Галісіяй, на ўсходзе з Кантабрыяй, на поўдні з Леонам. Мянуецца княствам па прычыне магчымасці атрымання ў спадчыну прастола Іспаніі прынцам Астурыйскім. Адміністрацыйны цэнтр — Аўеда. Найбуйнейшы горад — Хіхон. У правінцыі выкарыстоўваецца ўласная мова — астурыйская, але афіцыйнага статусу яна не мае.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва — 1 085 289 (13-е месца; даныя 2009 г.).
Колькасць гарадскога насельніцтва Астурыі практычна спыніла свой рост з 1991 года. З тых часоў былі ўзлёты і падзенні, але ў цэлым насельніцтва заставалася стабільным. Гэты факт можна растлумачыць наступнымі дэмаграфічнымі фактарамі:
- Астурыя мае самы высокі ўзровень смяротнасці ў Іспаніі (11,77 смерцяў на 1000 чалавек) і нізкі ўзровень нараджальнасці (6,91 нараджэнняў на 1000 чалавек)
- Гарадское насельніцтва мігрыруе ў іншыя рэгіёны, галоўным чынам у Мадрыд, Кастылію і Леон.
Графік колькасці насельніцтва княства Астурыйскага |
---|
Instituto Nacional de Estadística de España |
Буйнейшыя гарады
[правіць | правіць зыходнік]Месца | Назва | Насельніцтва | Месца | Назва | Насельніцтва |
1 | Хіхон | 264 093 | 11 | Pola de Laviana | 8 887 |
2 | Аўеда | 189 768 | 12 | Pola de Lena | 8 680 |
3 | Авілес | 79 320 | 13 | Las Vegas | 7 527 |
4 | Лангрэа | 40 039 | 14 | Града | 7 461 |
5 | Mieres | 24 890 | 15 | Candás | 6 836 |
6 | Сан-Марцін-дэль-Рэй-Аўрэліё | 14 308 | 16 | Кангас-дэль-Нарсея | 6 582 |
7 | La Corredoria | 14 163 | 17 | Вільявісьоса | 6 043 |
8 | Lugones | 12 495 | 18 | Luanco | 5 351 |
9 | Pola de Siero | 12 185 | 19 | Нарэнія | 5 332 |
10 | Piedras Blancas | 9 544 | 20 | Правія | 5 243 |
Крыніца: Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі 2009 |
З 20 найбуйнейшых гарадоў 17 з’яўляюцца сталіцамі сваіх муніцыпалітэтаў. У Lugones і Las Vegas насельніцтва больш, чым у сталіцах іх муніцыпалітэтаў, а La Corredoria — другі па колькасці пасля Аўеда горад муніцыпалітэта.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Княства Астурыя падзелена на 78 камун, юрыдычны статус якіх эквівалентны статусу муніцыпалітэтаў. Таксама існуе падзел на камаркі, які яшчэ не зацверджаны заканадаўча.
З юрыдычнага пункта гледжання Астурыя падзелена на 18 судовых акруг, з судамі першай інстанцыі ў сталіцы кожнай з іх.
Для выбараў Астурыя падзелена на тры выбарчыя падраздзяленні: заходняе, цэнтральнае і ўсходняе. Больш за ўсё людзей адносіцца да цэнтральнага падраздзялення.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анхель Фернандэс Артымэ (нар. 1960) — ксёндз, генеральны настаяцель салезіянаў.
Зноскі
- ↑ Codes for the representation of names of countries and their subdivisions—Part 2: Country subdivision code — 1998. Праверана 10 ліпеня 2018.