Перайсці да зместу

Аэрапорт Партэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародны аэрапорт Лісабона Партэла
парт.: Aeroporto Internacional da Portela
Выява лагатыпа
ІАТА: LISІКАА: LPPT
Інфармацыя
Тып грамадзянскі
Краіна
Дата адкрыцця 15 кастрычніка 1942
Уладальнік Government of Portugal[d]
Эксплуатант ANA — Aeroportos de Portugal
Вышыня НУМ 110 м
Час працы кругласутачна
Сайт lisbon-airport.com
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
03/21 3805 асфальт
17/35 2400 асфальт
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 31 173 000[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародны аэрапорт Лісабона Партэ́ла (парт.: Aeroporto Internacional da Portela, Aeroporto Internacional de Lisboa, англ.: Lisbon Portela Airport), таксама вядомы як Аэрапорт Лісабона (IATA: LISICAO: LPPT) — аэрапорт, размешчаны ў паўночнай частцы горада Лісабон. З'яўляецца найбуйнейшым міжнародным аэрапортам у Партугаліі. Аэрапорт, які належыць дзяржаўнай кампаніі «ANA», функцыянуе з 15 кастрычніка 1942 года, мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы даўжынёй 3805 і 2400 метраў, кожная з якіх мае 45 метраў у шырыню. Мае два грамадскія і адзін ваенны тэрмінал, больш вядомы пад назвай «Фігу-Мадуру». Лісабонскі аэрапорт выкарыстоўвае аўтаматызаваную Сістэму кіравання багажом (BHS). Партэла — базавы аэрапорт авіякампаніі TAP Portugal.

Лісабонскі аэрапорт Партэла

У пачатку 2008 года партугальскім урадам было прынята рашэнне пабудаваць новы міжнародны аэрапорт у Алкашэты[2]. Такое рашэнне звязана са сталым ростам пасажырскага трафіку аэрапорта «Партэла».

Зноскі