Аўксенцій Філіпавіч Юртаў
Аўксенцій Філіпавіч Юртаў | |
---|---|
Род дзейнасці | навуковец |
Дата нараджэння | 8 (20) лютага 1854 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 (20) красавіка 1916 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Расійская імперыя |
Веравызнанне | праваслаўе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўксенцій Філіпавіч Юртаў (руск.: Авксентий Филиппович Юртов; 8 (20) лютага 1854, в. Калейкіна, Мензялінскі павет, Уфімская губерня — 20 красавіка 1916, с. Андрэеўка, Уфімскі павет, Уфімская губерня) — расійскі эрзянскі асветнік, педагог, этнограф. Аўтар першага эрзянскага буквара на аснове кірыліцы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 8 (20) лютага 1854 года ў вёсцы Калейкіна (цяпер Альмецьеўскі раён Рэспублікі Татарстан) у эрзянскай сялянскай сям’і. З дзяцінства ведаў татарскую мову, скончыў Казанскую цэнтральную хрышчана-татарскую школу. Паступіў у Казанскую іншародніцкую настаўніцкую семінарыю, быў вучнем усходазнаўца Мікалая Іванавіча Льмінскага. Юртаў займаўся вывучэннем эрзянскай і макшанскай моў, зборам фальклору. У 1872 годзе пераклаў на эрзя-мардоўскую мову «Гісторыі Старога Запавету»[1]. У тым жа годзе скончыў семінарыю, працаваў настаўнікам падрыхтоўчага класа, затым выкладчыкам у мардоўскім вучылішчы пры семінарыі. З 1883 года працаваў настаўнікам у народных вучылішчах сёлаў Самарскай і Уфімскай губерняў[2]. Займаўся перакладамі на мардоўскую мову. Увёў выкладанне ў школах на эрзянскай і макшанскай мовах. У 1883 годзе выдаў у Казані «Узоры мардоўскай народнай славеснасці» (руск.: Образцы мордовской народной словесности)[1]. У 1884 годзе пад кіраўніцтвам Н. І. Ільмінскага выдаў «Буквар для мардвы-эрзя з даданне малітваў і рускай азбукі» (руск.: Букварь для мордвы-эрзи с присоединением молитв и русской азбуки). Кніга была напісана з улікам вопыту складання буквароў для народаў Паволжа. Буквар быў заснаваны на элементах рускай графікі, але пры гэтым аўтар увёў арыгінальныя дыякрытычныя знакі[2]. Апроч асноўнага тэксту буквара, у кнізе змяшчаліся ўзоры мардоўскай народнай славеснасці і малітвы на эрзянскай мове[1]. Пазней Юртаў займаўся ўніфікацыяй правапісу і ўвядзеннем адзіных нормаў для эрзянскай пісьменнасці[2].
У 1891 годзе Юртаў прыняў сан святара і больш не займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Служыў у адным з прыходаў Уфімскай губерні. Сканаў 20 красавіка 1916 года ў сяле Андрэеўка Уфімскага павета Уфімскай губерні (цяпер Башкартастан)[2].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1992 годзе ў гонар Юртава была названа вуліца ў Саранску.
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- Букварь для мордвы-эрзи с присоединением молитв и русской азбуки, Каз., 1884;
- Погребальные обряды и поверья крещеной мордвы Уфимской губ., «Известия по Казанской епархии», 1887, № 8, с. 227—29.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ильминский Н. И. Опыты переложения христианских вероучительных книг на татарский и другие инородческие языки в начале текущего столетия, Каз., 1883;
- Феоктистов А. П. Очерки по истории формирования морд, письменно-литературных языков, М., 1976;
- Осовский Е. Г. А. Ф. Юртов — предтеча мордовского просветительства, Саранск, 1995. Е. Г. Осовский.