Аўрааміеў манастыр (Смаленск)
Выгляд
Манастыр | |
Спаса-Праабражэнскі Аўрааміеў манастыр | |
---|---|
Спасо-Преображенский Авраамиев монастырь | |
| |
54°47′03″ пн. ш. 32°03′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Смаленск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Смаленская |
Тып | Мужчынскі |
Дата заснавання | не пазней XIII ст. |
Статус | Дзеючы манастыр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўрааміеў манастыр — адзін з самых старажытных манастыроў Смаленска.
Паводле позняга падання, заснаваны ў пачатку XIII стагоддзя, біскупам Ігнаціем, паміж 1210 і 1219 гадамі.
Спыніў існаванне ў 1611 годзе. Да 1658 у будынках манастыра размяшчаўся каталіцкі дамініканскі кляштар.
У 1658 годзе адроджаны як праваслаўны манастыр. У 1770-х гадах пабудаваны Спаса-Праабражэнскі сабор (1765 год), царква Ушэсця, дом настаяцеля, семінарскі корпус, бібліятэчныя палаты, настаўніцкія келлі. Акрамя Увядзенскай царквы і брамы манастыра, разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны, ўсе аб’екты захаваліся да сённяшняга часу.
Скасаваны ў 1917 годзе. Адроджаны ў 2002 годзе.