Перайсці да зместу

Бабкі (гульня з пяском)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Бабкі». Людвіг Кнаус  (руск.)

Ба́бкі[1], гульня ў ба́бкі[2][3] або лепка ба́бак — забава або гульня — лепка з вільготнай глебы невялікіх скульптур простай формы, а потым іх разбурэнне, таксама злепленыя бабкі ненапраўду ядуць або ўпрыгожваюць падручнымі сродкамі.

Пясочныя бабкі

Бабкі робяцца з вільготнай глебы. Сярод іншых інгрэдыентаў, якія часам дадаюць да глебы, могуць быць часткі раслін і галька. «Пірог» будзе больш трывалым, калі глеба ліпкая як хлебнае цеста. Бабкі можна ляпіць і толькі рукамі, і карыстаюцца спецыяльнымі формамі з пластыка. Гуляюць звычайна ў пясочніцы, але марскі бераг, а таксама любая пляцоўка з прыдатнай глебай або доступам да вады, таксама выкарыстоўваюцца дзецьмі для гульні.

Стварэнне бабак можа быць вельмі прыемным заняткам, і, як мяркуецца, узбагачае фантазію дзіцяці[4]. Стварэнне гразевых піражкоў дазваляе даследаваць фактуры і стварае аснову навуковых разваг, бо яны змяняюць уласцівасці ад розных прапорцый вады і глебы. Некаторыя дзеці не любяць падобныя заняткі[5]. Дзіця можа саромецца «забрудзіцца»[6].

Шмат хто ўспамінае гэты дзіцячы занятак з любоўю[6][7].

Формачка і бабка, зробленая з яе дапамогай

Выкопваецца невялікая ямка, дадаецца вада і сумесь размешваецца палкай — гэта толькі адзін з метадаў, які выкарыстоўваецца дзецьмі для стварэння бабкі[8]. Некаторыя арганізоўваюць вечарынкі ці мерапрыемствы для дзяцей, дзе яны разам ствараюць гразевыя пірагі[9][10]. Перавагі вырабу піражкоў з бруду ўключаюць: узмацненне пачуцця дакранання і развіццё «сапраўднай» творчасці[11]. Некаторыя дарослыя больш фармальна падыходзяць да заняткаў і прысвячаюць дзіцячыя гульнявыя памяшканні вырабу бабак[12][13][14]. У школьных умовах можа быць створаны цэнтр гразі[15]. Некаторыя выкладчыкі могуць уключыць мастацтва і музыку ў заняткі па гатаванні бабак падчас заняткаў[16].

Іншыя інгрэдыенты для падобных гульняў уключаюць[17]:

  • пілавінне
  • яечныя шкарлупіны
  • лупіна апельсіна
  • здробненае лісце
  • пясок
  • снег

Зноскі

  1. Адам Глобус. Чырвонае сэрца
  2. Бабка Архівавана 16 студзеня 2020. (руск.)
  3. Курейчик А. В. Детский садик (руск.)
  4. Making mud pies (англ.). www.kidspot.com.au.
  5. "Are Mud Pies Waterproof? How to make the best mud pies!". Mud Mates [амерыканская англійская]. 2016-04-20.
  6. а б Why Playing in the Mud is More than just FUN! (англ.). www.natureplayqld.org.au (24 студзеня 2018).
  7. "Get Muddy with These Outdoor Activities" [амерыканская англійская].
  8. "How to a Make Mud Pie: Nature Art Activity for Kids".
  9. Play in the Mud – The Set Up.
  10. Mud World Festival for kids(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2019. Праверана 16 студзеня 2020.
  11. "Tinkergarten Activities – Mud Play".
  12. "Build a Mudpie Station…".
  13. "Top 20 of Mud Kitchen Ideas for Kids | Garden Ideas".
  14. "Mud Play – Early Childhood Ireland". Архівавана з арыгінала 3 мая 2020. Праверана 16 студзеня 2020.
  15. The Mud Center: Recapturing Childhood.
  16. "Mud Theme for Preschool".
  17. Making mud pies(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 16 студзеня 2020.