Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык
Kureichik.jpg
Дата нараджэння: 14 студзеня 1980(1980-01-14) (38 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст
Гады актыўнасці: 2001 — цяп. час
IMDb: nm3404382
Сайт: kureichik.ru
Commons-logo.svg Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык на Вікісховішчы

Андрэй Уладзіміравіч Курэйчык (нар. 14 студзеня 1980) — беларускі і расійскі сцэнарыст, акцёр.

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ліцэй БДУ, юрыдычны факультэт БДУ, спецыяльнасць — адміністрацыйнае права, палітычная навука. Пасля навучаўся ў аспірантуры факультэту журналістыкі БДУ.

Працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме «Власова и Партнёры» (20002001). Пасля памочнікам старшыні Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2001—2002), выконваў функцыі прэс-сакратара саюза. З 2002 года — аглядальнік Белгазеты.

У 2002 праходзіў рэжысёрскую стажыроўку ў Алега Табакова ва МХАТе.

Галоўны рэдактар АНТ (2002). Аўтар шматлікіх сцэнараў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, тыраж якіх цалкам разыйшоўся [1].

Movie Research прызнала Курэчыка самым паспяховым сцэнарыстам рускага кіно 20062008 гадоў.[2]

З 2009 працуе ў Галівудзе. Адмовіўся ад напісання сцэнарыю для фільму «Любоў-маркоў-3»[3]

У кастрычніку 2012 выступіў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie», які праходзіў у Варшаве (Польшча) у другі раз.

Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гатэль выканання жаданняў», 2003 — беларускі тэлесерыял

Сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Любоў-маркоў», 2007 — роля мастацтвазанаўцы
  • «Дунечка», 2004
  • «Акупацыя. Містэрыі», 2004, Беларусь

Зноскі

  1. Андрэй Курэйчык: «Беларусь — не самая сяброўская краіна для драматургаў» http://www.dw-world.de/dw/article/0,,1772857,00.html
  2. Андрей Курейчик признан лучшим сценаристом http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13938 Народная Воля 14 красавіка 2009
  3. Беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык адмовіўся працаваць над праектам «Любовь-морковь 3» http://www.nv-online.info/index.php?c=nw&i=29224 Народная Воля 22 мая 2009

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Андрэй Курэйчык