Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя
Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя — установа ордэна езуітаў XVII—XVIII стст. у Бабруйску. Цэнтрам рэзідэнцыі быў кляштар і касцёл Святых Пятра і Паўла.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XVII ст. місіянерскую дзейнасць па прапаведаванні каталіцтва ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 годзе яны замацаваліся тут, у 1630 годзе ўзнікла іх рэзідэнцыя. Староста бабруйскі Пётр Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларынаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 годзе нашчадкі Трызны аддалі езуітам Дваранавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў Гарбацэвічах і Шацілках, якія ў 1643 годзе падарыў ордэну шляхціц П. Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць у гэтых паселішчах місіянерскія пункты. У час казацкай вайны 1648—1651 гадоў рэзідэнцыя заняпала. У 1681 годзе адноўлена дзейнасць школ. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў рэзідэнцыя неаднаразова спыняла дзейнасць. 3 1720 года пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 годзе ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.