Багемія
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Flag_of_Bohemia.svg/200px-Flag_of_Bohemia.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/CZ-cleneni-Cechy-wl.png/200px-CZ-cleneni-Cechy-wl.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Wappen_K%C3%B6nigreich_B%C3%B6hmen.png/200px-Wappen_K%C3%B6nigreich_B%C3%B6hmen.png)
Баге́мія (чэшск.: Čechy, ням.: Böhmen) — адзін з трох гістарычных рэгіёнаў Чэхіі. Займае заходнія і цэнтральныя тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі. Сталіца рэгіёна — Прага.
З даўніх часоў Багемія з'яўлялася цэнтрам спадчынных чэшскіх земляў, да якіх у розныя перыяды належалі таксама Маравія, Сілезія і Лужыца.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
- Паўднёвачэшскі край (часткова)
- Карлаварскі край
- Кралаваградзецкі край
- Ліберэцкі край
- Пардубіцкі край (часткова)
- Плзеньскі край
- Цэнтральначэшскі край
- Устэцкі край
- Горад Прага
- Паўднёвамараўскі край (адзін населены пункт)
- Край Высачына (менш за палову)
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0_%D1%81_%D0%91%D0%BE%D0%B3%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%B5%D0%B9.jpg/220px-%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0_%D1%81_%D0%91%D0%BE%D0%B3%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%B5%D0%B9.jpg)
Назва Багемія паходзіць ад назвы кельцкіх плямён бояў, якія насялялі гэтую тэрыторыю на працягу некалькіх стагоддзяў і пазней выцесненых іншымі плямёнамі. У 1526—1918 — «Багемія» — афіцыйная назва Чэхіі (без Маравіі) як часткі Габсбургскай імперыі.
Тэрмін Багемія таксама раней выкарыстоўваўся ў гістарыяграфіі для абазначэння гістарычнай вобласці Чэхія і Чэшскай дзяржавы ў Сярэднявеччы.