Перайсці да зместу

Базафілія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Базафілія (ад стар.-грэч.: βάσις аснова і φιλία — сяброўства, любоў, схільнасць) — хімічная роднасць да асноваў, у тым ліку, да асноўных фарбавальнікаў. Базафіліяй у гісталогіі называюць здольнасць клеткавых структур афарбоўвацца асноўнымі (шчолачнымі) фарбавальнікамі (азурам, піранінам, гематаксілінам і інш.), абумоўленую кіслотнымі ўласцівасцямі кампанентаў клеткі, якія афарбоўваюцца, галоўным чынам нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК). Павышэнне базафіліі клеткі звычайна сведчыць аб інтэнсіўным бялковым сінтэзе, што адбываецца ў ёй. Базафілія ўласцівая пухлінавай тканцы, якая расце і рэгенеруе. Выкарыстоўваецца для адрознівання клетак крыві (гл. базафілы), аналізу клетак пярэдняй долі гіпофізу, астраўковай тканкі падстраўнікавай залозы і г. д.

Афарбоўка гематаксілінам і эазінам Афарбоўка па Раманоўскаму — Гімзе