Байдацкі сельсавет
Байдацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дзяржынскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Леднікі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Байда́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Леднікі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Байдакі. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Леднікі, сельсавет перайменаваны ў Ледніцкі сельсавет. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Байдакі, сельсавету вернута папярэдняя назва. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Леднікі. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сталінскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.