Перайсці да зместу

Банмо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Банмо
бірм.: ဗန်းမော်
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
115 м
Часавы пояс
Банмо на карце М’янмы
Банмо (М'янма)
Банмо
Банмо (М'янма)
Банмо

Банмо́ (бірм.: ဗန်းမော်) — горад у штаце Качын ў М’янме, знаходзіцца за 186 км на поўдзень ад сталіцы штата горада Мьічына. Размешчаны на рацэ Іравадзі, гэта бліжэйшы рачны порт да Кітайскай тэрыторыі. Насельніцтва складаецца пераважна з кітайцаў і шанаў, вышэй у гарах жывуць качыны.

Да 1935 года горад быў самым высокім рачным портам па рацэ Іравадзі, і да яго сыходзіліся караванныя дарогі з Індыі і іншых частак Бірмы для гандлю з Кітаем, па гэтых дарогах, у прыватнасці, у Кітай увозіўся нефрыт.

Падчас канфліктаў з Кітаем кітайцы некалькі разоў займалі горад. Замежнікам праезд да Банмо па дарогах забаронены, раз у тыдзень сюды лётае самалёт, а тры разы на тыдзень да Банмо ходзіць рачны цеплаход.

Зноскі