Барановыя ілбы
Выгляд
Барановыя ілбы — згладжаныя рухам ледавіка скальныя выступы карэнных парод. Схілы, звернутыя ў бок, адкуль прыйшоў ледавік, нахільныя і згладжаныя з мноствам рысак ад марэнавага камення, супрацьлеглыя — больш няроўныя і абрывістыя. Даўжынёй да некалькіх сотняў метраў, у вышыню дасягаюць 50 м. Маюць авальную даўгаватую форму, арыентаваную доўгай воссю па ходзе ледніка. Участкі невялікіх барановых ілбоў называюць кучаравымі скаламі. Сустракаюцца ў зонах сучаснага і старажытнага зледзянення, як мацерыковага, так і горнага.
Распаўсюджаны ў Новай Шатландыі (Канада), Фенаскандыі[1], што ахоплівае Скандынаўскі і Кольскі паўвостравы, Фінляндыю і частку Карэліі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БСЭ — Баранячі лоби.