Карэлія (гістарычная вобласць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Карэ́лія (карэл.: і фінск.: Karjala, шведск.: Karelen) — гістарычны рэгіён у паўночна-ўсходняй Еўропе, зямля карэлаў. Большая частка рэгіёна належыць Расіі, а меншая — Фінляндыі. Насельніцтва Карэліі складаецца з рускіх, фінаў, карэлаў і вепсаў. Агульная плошча рэгіёна складае каля 200 000 кв.км.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён размешчаны паміж Балтыйскім і Белым морам. З поўдня на поўнач яна цягнецца ад 60° паўночнай шыраты да палярнага круга. З усходу яе абмяжоўвае Белае мора, Анежскае і Ладажскае возера, з поўдня — Фінскі заліў. На захадзе Карэлія пераходзіць у фінскія вобласці Сава і Кайнуу.

Апроч адміністрацыйнага падзелу рэгіён складаецца з шасці традыцыйных частак. Паўночная частка Карэліі паміж Белым морам і расійска-фінляндскай граніцай называецца Белай Карэліяй. На поўдзень ад яе знаходзіцца Алонецкая Карэлія, размешчаная паміж Анежскім і Ладажскім возерам. На поўнач ад апошняга знаходзіцца Ладажская Карэлія, у склад якой уваходзіць Карэльскі перашыек. Фінляндская частка Карэліі падзелена на Паўночную і Паўднёвую Карэлію, якія адпавядаюць адміністрацыйным межам.

Карэлы, фіны, вепсы і саамы адносяцца да карэнных фіна-ўгорскіх народаў Паўночнай Еўропы. У Сярэднявеччы рэгіён вядомы як Карэльская зямля. У свядомасці карэлаў і фінаў рэгіён мае асаблівае міфалагічнае значэнне, якое адбілася ў нацыянальным эпасе «Калевала». Усходняя частка рэгіёна ў Сярэднявеччы знаходзілася пад уплывам праваслаўя, у той час як заходняя і паўднёвая частка рэгіёна была, то пад шведскім, то пад рускім уплывам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны падзел Карэліі

Тэрыторыя Карэліі заселена ў 7—6 тысячагоддзях да н.э. У З—2-м тысячагоддзі да н.э. галоўнымі заняткамі жыхароў былі рыбалоўства і паляванне.

Першыя пісьмовыя звесткі пра плямёны карэлаў адносяцца да канца 1 тысячагоддзя н.э. У IX — пачатку XII ст. Карэлія ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, пасля яе распаду падпарадкавана Ноўгараду. З XII ст. ў Карэліі зараджаюцца феадальныя адносіны, у XIIXV стст. складваецца карэльская народнасць.

З XIII ст. Карэлія  — аб'ект агрэсіі Швецыі, якая ў пачатку XVII ст. захапілі Прыладажжа, якое было вернута Расіяй паводле Ніштацкага мірнага дагавора 1721 года. У Паўночную вайну 17001721 гадоў на тэрыторыі Карэліі пабудаваны Алонецкі і Пятроўскі металургічныя заводы, якія забяспечвалі расійскую армію і флот гарматамі. У 17691771 гадах адбылося буйное выступленне горназаводскіх сялян, вядомае як Кіжскае паўстанне.

У 1811 годзе заходняя Карэлія ўключана ў склад Вялікага Княства Фінляндскага. Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе з'явіліся лесапільныя заводы з паравымі рухавікамі, павялічылася колькасць прамысловых і сезонных рабочых, пашырыліся нарыхтоўкі і сплаў лесу; па Анежскім возеры і Белым моры пачаўся рух параходаў.

У 19171918 гадах у Карэліі ўстаноўлена савецкая ўлада. Заходняя Карэлия ў 1917—1940 гадах была ў складзе Фінляндыі. 8 чэрвеня 1920 года з населеных карэламі мясцовасцей Алонецкай і Архангельскай губерняў утворана аўтаномная вобласць — Карэльская працоўная камуна, якая 25 ліпеня 1923 года ператворана ў Карэльскую АССР у складзе РСФСР. У выніку савецка-фінляндскай вайны 19391940 заходняя Карэлія ўключана ў склад СССР. 31 красавіка 1940 года ўтворана Карэла-Фінская ССР. У Вялікую Айчынную вайну большая частка Карэлія акупіравана нямецкімі і фінскімі войскамі.

16 чэрвеня 1956 года Карэла-Фінская ССР ператворана ў Карэльскую АССР. З лістапада 1991 года называецца Рэспубліка Карэлія. У сакавіку 1992 года падпісаны новы федэратыўны дагавор(руск.) бел. з Расійскай Федэрацыяй.

Сучасны падзел рэгіёна[правіць | правіць зыходнік]

Усходняя Карэлія — у складзе Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Фінская Карэлія (Заходняя Карэлія) — у складзе Фінляндыі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Карэлы