Баржава (горы)
Выгляд
Баржава | |
---|---|
укр. Боржава | |
Краіна | |
Даўжыня | 50 км |
Найвышэйшая вяршыня | Сцій |
Найвышэйшы пункт | 1681 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баржава (укр.: Боржава) — горны масіў на Паланінскім хрыбце Усходніх Карпат паміж рэкамі Латарыцай і Рыкай у межах Закарпацкай вобласці Украіны.
Даўжыня звыш 50 км, шырыня да 3-4 км. Вышыня да 1681 м (г. Сцій).
Прыграбянёвыя паверхні выраўнаваныя, з асобнымі конусападобнымі вяршынямі. Складаецца з флішу (у пластах пераважаюць пескавікі). Схілы рассечаны рэчкамі.
Да вышыні 1450 м — пояс букавых лясоў, вышэй — субальпійская расліннасць. На схілах г. Сцій створаны заказнік.
На паўднёва-заходнім макрасхіле размешчана метэастанцыя Плай (1330 м). Раён турызму.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ковальчук І. П. Боржава // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)