Батальённая тактычная група

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Батальённая тактычная група (БТГ) — у Расійскай Арміі агульнавайсковае манеўранае злучэнне, якое дыслацыравана і знаходзіцца у высокай ступені боегатоўнасці. БТГ звычайна складаецца з мотапяхотнага батальёна ў складзе 2–4 рот, узмоцненых падраздзяленнямі СПА, артылерыі, інжэнерыі і тылавога забяспечвання, сфармаванымі з гарнізоннай армейскай брыгады. Звычайна групоўка таксама ўзмоцнена танкавай ротай і рэактыўнай артылерыяй. БТГ складалі аснову вайсковай групоўкі Расіі падчас Уварванні Расіі ва Украіну (2022)[1][2].

Паводле міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, па стане на жнівень 2021 года ў Расіі налічвалася каля 170 БТГ. Кожная БТГ налічвае прыкладна 600–800 афіцэраў і жаўнераў, з якіх каля 200 пехацінцаў з транспартнымі сродкамі, якія звычайна ўключаюць 10 танкаў і 40 баявых машын пяхоты.[3][4][5]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ падчас Другой сусветнай вайны Савецкая Армія эксперыментаваоа з агульнавайсковымі батальёнамі з 1–2 танкавых рот, 1–2 пяхотных рот і артылерыйскай батарэі для выкарыстання ў якасці гібкага і хуткага падраздзялення для манеўранага бою. Аднак арыентацыя на гнуткасць на аператыўным узроўні і жорсткасць на тактычным узроўні, а таксама адсутнасць прафесійных унтэр-афіцэраў, неабходных для такой мадэлі, перашкодзілі фарміраванню подобных падраздзяленняў у савецкі час.[6] Адсутнасць пастаянных вайсковых часцей, якія можна было б хутка развярнуць без буйной мабілізацыі рэзервістаў, аказалася праблемай на працягу ўсёй савецкай эпохі, асабліва ў час разгортвання савецкіх войск у Афганістане .[7] Батальённыя тактычныя групы ўпершыню былі заўважаны ў Савецкай Арміі падчас вайны ў Афганістане як мэтазгодны спосаб стварэння невялікіх баяздольных сіл хуткага разгортвання .[8]

Часовыя батальённыя тактычныя групы фармаваліся ў расійскай арміі ў сувязі з няхваткай жывой сілы і тэхнікі для выстаўлення брыгад і дывізій у поўным складзе ў час першай і другой чачэнскіх войнаў, а таксама ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асетыі ў кастрычніку 2008 годзе. Пасля 2008 г. Мінабароны аб'явіла, што мае намер рэфармаваць расійскую армію шляхам стварэння брыгад «пастаяннай гатоўнасці», аднак пасля таго, як у лістападзе 2012 г. Анатоль Сердзюкоў быў звольнены з пасады міністра абароны і зменены на Шайгу, рэформа была адкладзена на карысць фарміравання БТГ «пастаяннай гатоўнасці» у складзе гарнізонных брыгад. Планавалася, што яны будуць укамплектаваныя на 100% вайскоўцамі-кантрактнікамі. Паводле крыніц, якія цытуюцца расійскім агенцтвам «Інтерфакс», прычынай гэтага стала няхватка асабовага складу для фарміравання брыгад у поўным складзе.[9]

Да 2022 году звычайна мотастралковая брыгада вылучае адну ці дзве батальённыя тактычныя групы для дзеянняў за межамі Расіі. Яны складаюцца толькі з салдат-кантрактнікаў, а салдаты тэрміновай службы застаюцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі брыгады. Кожная батальённая тактычная група складаецца са зводнага мотастралковага батальёну, зводнай танкавай роты, артылерыйскіх падраздзяленняў, батарэі ЗРК «Панцыр-С1» і падраздзяленняў забяспечвання.[10]

Вайна ва Украіне[правіць | правіць зыходнік]

У паведамленнях аб баявых дзеяннях на Донбасе, якія цытаваліся ў выданні амерыканскага васковага журнала Armor за ліпень-верасень 2016 года, БТГ пазначалася як асноўная форма арганізацыі падраздзяленняў Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік. У склад гэтых БТГ уваходзілі танкавая рота, тры мотастралковыя роты, дзве процітанкавыя роты, дзве-тры артылерыйскія батарэі і дзве батарэі СПА[11] Звычайна ў БТГ была арганізавана палова тэхнікі і асабовага складу брыгады, якая мае разверуцца, траціну асабовага складу БТГ складалі салдаты-кантрактнікі.[2]

Арганізацыйная схема расійскай батальённай тактычнай групы, апублікаваная амерыканскім журналам Armor.

Баі з удзелам БТГ у вайне на Данбасе ўключалі бітву за Марыупаль, бітву за Данецкі аэрапорт і бітву за Дэбальцава .[12]

Пасля вайны на Донбасе ў 2016 годзе начальнік Генеральнага штаба Расіі Валерый Герасімаў аб'явіў аб планах да 2018 году павялічыць колькасць БТГ з 96 да 125. Пры гэтым Герасімаў таксама заявіў, што да 2018 году БТГ будуць укамплектаваны пераважна кантрактнікамі. Да верасня 2018 года Герасімаў сцвярджаў, што ў Расіі ёсць 126 «пастаянна баяздольных» БТГ. Шэсць месяцаў пасля, у сакавіку 2019 года, Шайгу, звяртаючыся да ніжняй палаты расійскай Думы, заявіў, што ў Расіі 136 БТГ, а да жніўня 2021 года сцвярджаў, што ў Расіі каля 170 БТГ.[13][7][3]

У час эскалацыі напружанасці між Расіяй і Украінай у сакавіку-красавіку 2021 года афіцыйныя асобы ЗША падлічылі, што да мяжы з Украінай перамясціліся наўкола 48 расійскіх БТГ, у той час як афіцыйныя асобы Украіны ацанілі іх колькасць у 56. У час напружанасці на мяжы паміж Расіяй і Украінай у канцы 2021 года афіцыйныя асобы ЗША падлічылі, што да студзеня 2022 года расійскае разгортванне супраць Украіны дасягне 100 БТГ, а ў снежні 2021 года складала каля 50 БТГ.[14][15]

Перавагі і недахопы[правіць | правіць зыходнік]

Спалучэнне розных сістэм узбраення, у тым ліку цяжкіх, на нізкім арганізацыйным узроўнідазваляе лягчэй наносіць удары цяжкай артылерыяй і робіць іх даступнымі для тактычнага ўжывання. Такім чынам, БТГ можа поражать праціўніка на большай адлегласці, чым, напрыклад, баявая група брыгады ЗША (Brigade Combat Team, BCT), у якой няма такога цяжкага ўзбраення.[11] У расійскай арміі да двух БТГ могуць складаць брыгаду. Дывізіі і палкі былі зменены брыгадамі.[10]

Аднак адносная няхватка асабовага складу БТГ (яны дыслацыруюцца прыкладна з 200 пехацінцамі) у параўнанні з BCT робяць яе залежнай ад проксі-войскаў і ваенізаваных фарміраванняў (такіх як прарасійскія так званыя апалчэнцы ў вайне на Донбасе) для забяспечвання бяспекі на флангах і ў тыле. Камандзіру БТГ прыходзіцца камунікаваць з проксі-войскамі з дапамогай неабароненых і ненадзейных сродкаў, такіх як мабільныя тэлефоны.[5] Паводле расійскага заканадаўства прызыўнікі не могуць служыць у БТГ за межамі Расіі, дзе гэтыя падраздзяленні комплектуются контрактниками.[10] Абмежаваны асабовы склад БТГ робіць іх менш прыдатнымі да ўдзелу ў гарадскіх баях, чым BTC. Паколькі яны атрымліваюць асабовы склад і тэхніку за рахунак больш буйнога падраздзялення, іх устойлівасць у доўгатэрміновых аперацыях таксама выклікае сумненні. [5]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Boston, Scott (2017). "The Russian Way of War: A Primer" (PDF). RAND. Праверана 30 December 2021.
  2. а б Fiore, Nicholas J. (Spring 2017). "Defeating the Russian Battalion Tactical Group" (PDF). Armor. Праверана 27 December 2021.
  3. а б "Russian Army operates around 170 battalion tactical groups — defense chief". 10 August 2021. Праверана 27 December 2021.
  4. Daalder, Ivo (February 2015). "Preserving Ukraine's Independence, Resisting Russian Aggression: What the United States and NATO Must Do" (PDF). Atlantic Council. Праверана 30 December 2021.
  5. а б в Fiore, Nicholas J. (Spring 2017). "Defeating the Russian Battalion Tactical Group" (PDF). Armor. Праверана 27 December 2021.
  6. Bartles, Charles (11 June 2018). "Russia's View of Mission Command of Battalion Tactical Groups in the Era of "Hybrid War"" (PDF). Foreign Military Studies Office. Праверана 27 December 2021.
  7. а б Felgenhauer, Pavel (21 March 2019). "Moscow Increasingly Ready for Major Military Confrontation". Eurasia Daily Monitor. Праверана 27 December 2021.
  8. "The Russian Military in Contemporary Perspective" (PDF). Strategic Studies Institute. September 2019. Праверана 27 December 2021. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2021. Праверана 17 красавіка 2022.
  9. McDermott, Roger (6 November 2012). "Moscow Resurrects Battalion Tactical Groups". Eurasia Daily Monitor. Праверана 27 December 2021.
  10. а б в Kyle Mizokami (24 Feb 2022) How Russia’s Battalion Tactical Groups Will Tackle War With Ukraine
  11. а б Fox, Amos C. (July–September 2016). "Russian Hybrid Warfare and the Re-emergence of Conventional Armored Warfare: Implications for U.S. Army's Armored Force" (PDF). Armor. CXXVII (3). Праверана 27 December 2021.
  12. Fiore, Nicholas J. (Spring 2017). "Defeating the Russian Battalion Tactical Group" (PDF). Armor. CXXVIII (2): 15–16. Праверана 27 December 2021.
  13. Fiore, Nicholas J. (Spring 2017). "Defeating the Russian Battalion Tactical Group" (PDF). Armor. CXXVIII (2): 14. Праверана 27 December 2021.
  14. Lee, Rob (23 August 2021). "Russia's Coercive Diplomacy". Foreign Policy Research Institute. Праверана 27 December 2021.
  15. Roth, Andrew (17 December 2021). "Russia-Ukraine crisis: where are Putin's troops and what are his options?". The Guardian. Праверана 27 December 2021.