Першая чачэнская вайна
Першая чачэнская вайна | |||
---|---|---|---|
![]() Чачэнскія ваяры моляцца ля прэзідэнцкага палацу перад расійскім нападам (Грозны, 1994 г.) | |||
Дата | 11 снежня 1994 — 31 жніўня 1996 | ||
Месца | Ічкерыя, Дагестан, Інгушэція і Стаўрапольскі край Расіі | ||
Прычына | Правал расійскіх спробаў дзяржаўнага перавароту ў Ічкерыі | ||
Вынік | Захаванне фактычнай незалежнасці Ічкерыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
![]() |
Першая чачэнская вайна — баявыя дзеянні паміж Расіяй і непрызнанай Ічкерыяй, якія пачаліся 11 снежня 1994 года і скончылася 31 жніўня 1996 года. Баявыя дзеянні ў асноўным адбываліся ў Чачні. Вайна пачалася зімой 1994—1995 гадоў з баёў за горад Грозны. Затым баі перамясціліся ў горную частку Чачні. ТэрарыстШаміль Басаеў у 1995 годзе ўчыніў наезд у гарадок Будзёнаўск, дзе захапіў бальніцу й радзільны дом, што прымусіла расіян абвясціць аб перамір’і і пачаць перагаворы з чачэнцамі. У 1996 годзе чачэнцы захапілі Грозны й пасля перагавораў з расіянамі дамагліся вываду расійскіх войскаў з Чачні.
12 мая 1997 года ў Маскве прэзідэнты Ічкерыі і Расіі Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын адпаведна падпісалі на расійскай мове Дагавор аб міры і прынцыпах узаемінаў, які набыў моц у дзень падпісання. Дамоўныя бакі ўзялі на сябе абавязкі: 1. «назаўсёды адмовіцца ад прымянення і пагрозы прымянення сілы пры вырашэнні ўсялякіх спрэчных пытанняў»; 2. «будаваць свае дачыненні ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права»[4].
Асноўныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 12—22 снежня 1994 — бітва ў ваколіцах Грознага
- 28 снежня 1994 — бітва за гарадок Ханкала, што на ўсход ад Грознага
- 31 снежня 1994 — 6 студзеня 1995 — бітва за Грозны
- 15—23 лютага 1995 — бітва за Аргун
- 10 сакавіка 1995 — 24 мая 1996 — Аблога Бамута
- 7—8 красавіка 1995 — бойня ў вёсцы Самашкі
- 14—19 чэрвеня 1995 — напад на Будзёнаўск аддзелу на чале з Шамілём Басаевым, дзе было захоплена ў палон шмат матак і народжаных дзяцей у радзільным доме
- 14—26 снежня 1995 — бітва за Гудэрмес, Шатой, Урус-Мартан, Ачхой-Мартан.
- 9—18 сакавіка 1996 — напад на Кізляр Салмана Радуева, дзе захапілі ў палон мірных людзей.
- 22—23 лютага 1996 — баі каля вёскі Галашкі ў Інгушэціі
- 6—8 сакавіка 1996 — заняцце Грознага чачэнскімі ваярамі
- 14—15 сакавіка 1996 — бітва ў вёсцы Самашкі
- 16 красавіка 1996 — засада каля вёскі Ярышмарды, дзе былі забітыя каля 200 расіян.
- 6—20 жніўня 1996 — напад чачэнцаў на Грозны, Аргун і Гудэрмес
- 31 жніўня 1996 — угода паміж Расіяй і Ічкерыяй
- 31 снежня 1996 — канчатковы вывад расійскіх войскаў з Чачні
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ TURKISH VOLUNTEERS IN CHECHNYA // Jamestown Foundation, 06.04.2005
- ↑ Politics of Conflict. Vassilis K. Fouskas, p. 68
- ↑ Energy and Security in the Caucasus. Emmanuel Karagiannis, p. 66
- ↑ http://www.incore.ulst.ac.uk/services/cds/agreements/pdf/rus2.pdf Інстытут даследаваньня міжнародных канфліктаў Універсітэта Ольстэра