Белаўтадар
Белаўтадар | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 24 верасня 2001 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | будаўніцтва[d] |
Сайт | belavtodor.by (бел.) (руск.) (англ.) |
Холдынг «Белаўтадар» — група будаўніча-прамысловых кампаній ў Беларусі. Займае вядучае месца на рынку комплекснага будаўніцтва, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў транспартнай інфраструктуры. Таксама вырабляе дарожна-будаўнічую тэхніку, дарожна-будаўнічыя матэрыялы, жалезабетонныя, сталёвыя і іншыя вырабы для дарожна-маставога будаўніцтва.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе быў створаны дэпартамент «Белаўтадар», пасля ліквідацыі камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. Асноўнымі задачамі «Белаўтадара» з’яўляюцца распрацоўка і рэалізацыя дарожнай палітыкі, накіраванай на рацыянальнае развіццё і паляпшэнне тэхнічнага стану сеткі аўтадарог агульнага карыстання, задавальненне патрэб эканомікі і насельніцтва краіны ў аўтатранспартных паслугах, стварэнне ўмоў для развіцця сацыяльнай сферы; правядзенне эканамічнй і навукова-тэхнічнай палітыкі ў галіне дарожнай гаспадаркі; кіраванне рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі[1].
У ліпені 2013 года быў створаны холдынг «Белаўтадар». Холдынг аб’яднаў прадпрыемствы ў галіне будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў.
У кастрычніку 2015 года холдынг «Белаўтадар» быў перададзены з падпарадкавання Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у падпарадкаванне Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
У студзені 2017 года было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу „Белаўтадар“ шляхам пераўтварэння рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства» Кіруючая кампанія холдынгу «Белаўтадар».
У 2020 годзе «Белаўтадар» стаў першай кампаніяй з дзярждоляй у статутным фондзе, акцыі якой дапушчаныя да таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы[2].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У складзе холдынга «Белаўтадар» 13 дарожна-будаўнічых, мостабудаўнічых, прамысловых і транспартных кампаній.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Органамі кіравання ААТ «Кіруючая кампанія холдынга „Белаўтадар“» з’яўляюцца агульны сход акцыянераў, наглядальны савет і выканаўчы орган — генеральны дырэктар[3].
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Васілевіч Мінін (2002—2005)[4]
- Анатоль Міхайлавіч Лыцін (2006—2012)
- Юрый Станіслававіч Масюк
Зноскі
- ↑ Дэпартамент «Белаўтадар» будзе скасаваны
- ↑ Акцыі Белаўтадара прапанаваныя на беларускай біржы Архівавана 20 красавіка 2021.
- ↑ Прынята распрацаваная з удзелам ЕБРР стратэгія развіцця «Белаўтадара» да 2023 года Архівавана 18 красавіка 2021.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 февраля 2002 г. № 222 «Аб назначэнні М. П. Верхаўца першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, А. В. Мініна першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — дырэктарам дэпартамента „Белаўтадар“ і А. А. Несцяровіча намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- belavtodor.by/by//by/ — афіцыйны сайт «Белаўтадар»