Анатоль Міхайлавіч Лыцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Міхайлавіч Лыцін
намеснік міністра[d] (Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь)
30 кастрычніка 2006 — 10 красавіка 2012

Нараджэнне 1955
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Анатоль Міхайлавіч Лыцін (нар. 1955) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — дырэктар дэпартамента «Белаўтадар»[1] (2006—2012).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасці па адукацыі: аўтамабільныя дарогі, дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай[1].

Працоўную дзейнасць пачаў майстрам дарожна-будаўнічага трэста № 5 Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР у г. Мінску. У 1982—1988 гадах працаваў у вытворчым упраўленні «Аўтамагістраль» на пасадах галоўнага інжынера ДЭУ-745, галоўнага інжынера ДРБУ-50, начальніка вытворчага аддзела. З 1988 па 1994 год — намеснік начальніка, галоўны інжынер рэспубліканскага праектна-рамонтна-будаўнічага аб’яднання «Аўтамагістраль» Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь. У 1994—1998 гадах працаваў генеральным дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Белаўтастрада», у 1998—2003 гадах — генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Магістральаўтадар»[1].

У 2003 годзе А. М. Лыцін назначаны намеснікам дырэктара дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, 20 студзеня 2006 года назначаны першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — дырэктарам дэпартамента «Белаўтадар»[2]. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2006 г. № 1433 Лыцін А. М. назначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента «Белаўтадар»[1]. Вызвалены ад пасады 10 красавіка 2012 года[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца Заслужаным будаўніком Рэспублікі Беларусь, мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі