Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цый Рэспу́блікі Белару́сь (Мінтранс Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць шляхамі зносін. Міністр транспарту і камунікацый прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 15 студзеня 2019 года пасаду міністра займае Аляксей Мікалаевіч Аўраменка[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

5 ліпеня 1993 года Вярхоўны Савет перайменаваў Міністэрства транспарту ў Міністэрства транспарту і камунікацый[2]. 22 ліпеня 1993 года Пастановаю № 491 урад уключыў у яго склад упраўленне грамадзянскай авіяцыі і Беларускую чыгунку. Прэзідэнт вылучыў іх са складу міністэрства ўказамі ад 4 красавіка 1995 г № 126 і ад 17 красавіка 1996 года № 150 адпаведна, аднак указам ад 5 мая 2006 года № 289 зноў вярнуў іх да складу міністэрства[3].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Цэнтральны апарат — 2 дэпартаменты, 8 упраўленняў і 6 аддзелаў[4], а таксама 2 інспекцыі;
  2. Прадпрыемствы «Віцебскаблаўтатранс», «Гомельаблаўтатранс», «Гроднааблаўтатранс», «Мінскаблаўтатранс», «Белтрансснаб», «Транстэхніка», «Белтэхагляд», «Гомельскі аўтарамонтны завод», «Мазырскі аўтарамонтны завод», «Беларускае рачное параходства» (Гомель), «Белводшлях» (Гомель), «Днепра-Бугскі водны шлях» (Пінск), «Ніжняпрыпяцкае» (Мазыр), «Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод», «Беларуская інспекцыя рачнога рэгістру» (Гомель), «Белсуднапраект» (Гомель) і Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў (Бабруйск);
  3. Аўтамабільныя вучылішча — Брэсцкае, Віцебскае, Гродзенскае, Гомельскае, Магілёўскае і Маладзечанскае.
  4. Беларуская чыгунка,
  5. Газета «Транспартны веснік» (руск.: Транспортный вестник).

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

  1. стварэнне ўмоў для задаволення патрэб спажыўцоў транспартных паслуг;
  2. спрыянне сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі развіццю перавозак;
  3. правядзенне нарадаў аб перавозках з зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  4. спрыянне непасрэдным сувязям айчынных перавозчыкам з замежнымі;
  5. упарадкаванне перавозак;
  6. павышэнне выніковасці кіравання ўрадавай транспартнай уласнасцю;
  7. павышэнне канкурэнтаздольнасці вывазу транспартных паслуг;
  8. развіццё тавараправоднай сеткі за мяжой;
  9. прыцягненне ў галіну перавозак вонкавых пазык.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

  1. упарадкаванне капіталаўкладанняў у галіну перавозак;
  2. спрыянне ўтварэнню канкурэнтнага асяроддзя ў галіне перавозак;
  3. упарадкаванне знешнегандлёвых грузаперавозак;
  4. выдаткоўванне на развіццё вывазу транспартных паслуг і міжнародных транспартных шляхоў, што праходзяць праз землі дзяржавы;
  5. спрыянне страхаванню перавозак;
  6. заключэнне і выкананне міжведамасных міжнародных дамоў аб перавозках;
  7. выдача дазволаў на перавозкі і нагляд за выкананнем іх умоў;
  8. распрацоўка і нагляд за выкананнем заканадаўства аб перавозках;
  9. ухваленне ведамасных загадаў і пастановаў;
  10. нагляд за выкарыстаннем і кіраваннем урадавым дарожным фондам;
  11. спрыянне найму транспартных сродкаў;
  12. вызначэнне коштаў дарожнага будаўніцтва і нагляд за іх ужываннем;
  13. вядзенне ведамаснай статыстыкі;
  14. улік цэнаў на транспартныя паслугі і нагляд за іх ужываннем;
  15. распрацоўка развіцця і нагляд за гаспадарчаю дзейнасцю ведамасных прадпрыемстваў;
  16. упарадкаванне рахункаводства і справаздачнасці ў галіне перавозак;
  17. валоданне, выкарыстанне і распараджэнне ведамаснай уласнасцю;
  18. заключэнне з прафесійнымі саюзамі пагадненняў аб аплаце працы;
  19. удзел сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ўраду ў міжнародных транспартных арганізацыях;
  20. узгадненне міжнародных пасажырскіх перавозак з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаў;
  21. удзел у распрацоўцы правілаў бяспечнага карыстання транспартнымі сродкамі;
  22. нагляд за станам і будаўніцтвам шляхоў зносін;
  23. падрыхтоўка пераводу галіны перавозак на ваеннае становішча;
  24. кіраванне распрацоўкаю і будаўніцтвам аўтамабільных дарог і грамадзянскіх аэрапортаў;
  25. наладжванне прафесійных спаборніцтваў у галіне перавозак;
  26. улік суднаў і вызначэнне парадку вядзення суднавай кнігі;
  27. нагляд за выкананнем правілаў бяспекі суднаходства ў нутраных водах;
  28. выдача беларускіх пасведчанняў асобы марака;
  29. спрыянне конкурсам на будоўлю шляхоў зносін;
  30. ухваленне ведамасных пастановаў аб парадку перавозак;
  31. узгадненне будаўніцтва органамі выканаўчай улады аўтамабільных дарог агульнага карыстання;
  32. забарона руху па аўтамабільных дарогах пры здарэннях, стыхійных бедствах і правядзенні іх рамонту;
  33. выдача дазволаў на праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах агульнага карыстання;
  34. абмежаванне масы і нагрузак на восі транспартных сродкаў пры надворных умовах, што паніжаюць бяспеку аўтамабільных дарог;
  35. паведамленне аб сезонных заканадаўчых абмежаваннях дарожнага руху ў адпаведныя ўстановы іншых дзяржаў, што заключылі з урадам Беларусі дагаворы аб аўтамабільных зносінах;
  36. наладжванне збору платы за праезд па аўтадарогах;
  37. вядзенне ўліку аўтадарог агульнага карыстання і выдача звестак аб іх;
  38. ухваленне найменняў і нумароў агульнадзяржаўных дарог;
  39. вызначэнне парадку абследавання аўтадарог;
  40. вызначэнне парадку пракладкі інжынерных камунікацый у паласе адводу агульнадзяржаўных аўтадарог;
  41. узгадненне размяшчэння прадпрыемстваў прыдарожнага абслугоўвання з іх уласнікамі і органамі выканаўчай улады;
  42. нагляд за выкананнем правілаў бяспекі палётаў;
  43. улік і допуск да выкарыстання грамадзянскіх паветраных суднаў і аэрапортаў;
  44. распрацоўка заканадаўства аб грамадзянскіх палётах;
  45. апавяшчэнне аб хібах грамадзянскіх паветраных суднаў;
  46. выдача дазволаў на выкананне палётаў і ўжыванне бартавых радыёстанцый грамадзянскіх паветраных суднаў з прысваеннем пазыўнога радыёсігналу;
  47. нагляд за выкананнем правілаў міжнародных палётаў у паветранай прасторы дзяржавы;
  48. медыцынска-санітарнае абслугоўванне працаўнікоў паветраных суднаў дзяржаўных устаноў;
  49. узгадненне будаўніцтва ў ваколіцах грамадзянскіх аэрадромаў;
  50. улік паветраных здарэнняў у дзяржаве[5].

Зноскі

  1. Министром транспорта и коммуникаций Беларуси назначен Алексей Авраменко (руск.) . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (15 студзеня 2019).
  2. Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Шчэрба Іван Іванавіч. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (31 жніўня 2010).
  3. Гісторыя (руск.) . Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010).
  4. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (руск.) . Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010).
  5. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2010).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]