Перайсці да зместу

Берыл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берыл
Берыл з Джылгіта, Пакістан
Формула Al2[Be3(Si6O18)]
Сінгонія Гексаганальная
Колер Зялёны, сінявата-блакітны, жоўты, ружовы, белы
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты, напаўпразрысты
Цвёрдасць 7,5 — 8
Спайнасць Недасканалая па {0001}
Шчыльнасць 2,6 — 2,9 г/см³

Берыл — мінерал з падкласа астраўных сілікатаў. Некаторыя з разнавіднасцяў берыла (напр. смарагд, аквамарын) адносяцца да каштоўных камянёў.

Назва ад грэчаскага слова βήρυλλος, якое прымянялася ў старажытнасці да любых відаў зялёных мінералаў.

Колер бледна-зялёны, ізумрудна-зялёны, вінна-зялёны, ружовы, сінявата-блакітны; бывае бясколерны. Бляск шкляны. Рысы не дае. Цвёрдасць 7,5—8. Спайнасць недасканалая. Злом няроўны. Шчыльнасць каля 2,7. Сінгонія гексаганальная. Прасвечвае або празрысты. Шасцівугольныя прызматычныя крышталі, друзы; характэрна вертыкальная штрыхоўка. Суцэльныя зярністыя масы. Разнавіднасці: ізумруд — ярка-зялёны, аквамарын — колеру марской хвалі і іншыя.

Радовішчы на Урале, у Забайкаллі, Казахстане і інш. Руда на берылій, адзін з найбольш лёгкіх металаў, які шырока прымяняецца ў якасці легіруючага рэчыва. Празрыстыя каляровыя рознасці выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 289. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. — Мн.: Нар. асвета, 1987. — 109, [2] c.