Празрыстасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Празрыстасць асяроддзя)

Празры́стасць — уласцівасць рэчываў прапускаць святло.

У оптыцы[правіць | правіць зыходнік]

Накіраванае (не дыфузнае) распаўсюджванне святла характарызуецца прапускання каэфіцыентам. Залежыць ад адбіцця, паглынання і рассейвання святла ў рэчыве. Празрыстасць адрозніваюць ад прапускання святла (асяроддзе можа быць непразрыстым і прапускаць рассеянае святло, напр., тонкі ліст паперы). Кожнае рэчыва празрыстае толькі для прамянёў пэўнай часткі аптычнага спектра, напр., звычайнае шкло — для бачнага святла, кварц — для бачнага і ультрафіялетавага.

Празрыстасць атмасферы[правіць | правіць зыходнік]

Празрыстасць атмасферы — здольнасць атмасферы прапускаць сонечную радыяцыю.

Залежыць ад масы паветра, праз якую праходзяць прамяні, ад утрымання ў паветры вадзяной пары і прадуктаў яе кандэнсацыі (кропель і крышталёў), а таксама аэразольных дамешкаў (пылу, дыму і інш.), якія значна памяншаюць празрыстасць атмасферы.

Найбольш празрыстае паветра ў палярных раёнах, найменш — у гарадах, асабліва летам, у выніку тэхнагеннага забруджвання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]