Бефруа
Бефруа́ (фр.: beffroi, таксама — вечавая вежа, вежа гарадскога савета) — вежа, якая была ўласцівай для шэрагу сярэднявечных гарадоў.
Ад вартавай вежы да ратушы
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова бефруа служылі вартавымі вежамі, на якіх вісеў набатны звон. Падобная вежа ўяўляла сабою сімвал свабоды гораду. Паступова ў памяшканні вежаў сталі размяшчаць залы пасяджэнняў гарадской рады, месца для заховы казны, дакументаў, пячатак, гандлёвыя памяшканні. Паколькі ўнутры вежаў бракавала месца, у падножжа бефруа сталі дабудоўваць спецыяльныя будынкі. Такім чынам, бефруа паступова пераўтварылася ў ратушу.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бефруа з'явіліся ў Англіі і існавалі ў Фландрыі і сумежных з ёй раёнах Францыі і Нідэрландаў. У нашыя дні большая частка бефруа захавалася ў Бельгіі. Больш за 50 бефруа Бельгіі і Францыі занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Бефруа Брусельскай ратушы не ўваходзіць у гэты спіс бефруа, бо яна ўжо лічыцца часткай аб'екта Брусельскай цэнтральнай плошчы, унесенай асобна ў Спіс сусветнай спадчыны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бефруа