Перайсці да зместу

Бланка II Наварская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бланка II Наварская
фр.: Blanche de Navarre
тытулярная каралева Навары
23 верасня 1461 — 2 снежня 1464
Папярэднік Карлас IV Наварскі
Пераемнік Леанор I
інфанта Кастыліі і Леона
1436 — 1453
Папярэднік Ізабела Партугальская
Пераемнік Жуана Партугальская

Нараджэнне 9 чэрвеня 1424(1424-06-09)
Смерць 2 снежня 1464(1464-12-02)[1] (40 гадоў)
Месца пахавання
Род Трастамара
Бацька Хуан II Бязверны[2]
Маці Бланка I[d][2]
Муж Энрыке IV[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бланка II Наварская (1424—1464) — тытулярная каралева Навары, была дачкой Хуана II Арагонскага і Бланкі I Наварскай, акрамя гэтага, у шлюбе, яна была інфантай Кастыліі і Леона.

У 1427 годзе яна, яе брат і сястра былі абвешчаны законнымі спадчыннікамі Каралеўства Навара. Бланка была абяцана ў жонкі спадчынніку трона Кастыліі ў 1436 годзе, як пацверджанне мірнага дагавора паміж Кастыліяй і Наварай.

Каралева Бланка I суправаджала дачку ў Кастылію на ўрачыстасці з нагоды яе шлюбу, якія праходзілі ў Вальядалідзе 16 верасня 1440 года. Заключаны шлюб так і не быў кансумаваны. У 1453 годзе, праз 13 гадоў, шлюб быў ануляваны. Афіцыйнае абследаванне пацвердзіла некранутасць каралевы. Развод быў узгоднены з Папам Рымскім пад падставай таго, што нейкія вядзьмарскія сілы перашкодзілі Энрыке IV выканаць свой шлюбны абавязак. Пасля разводу Бланку адправілі дамоў, у Навару.

У 1461 годзе, пасля смерці яе брата, Карла Віянскага, многія незадаволеныя наварцы і прыхільнікі анты-арагонскай партыі, лічылі Бланку законнай каралевай, а не яе бацьку, які заняў трон каралеўства. Ліст Карла Віянскага, у якіх ён заве сваёй спадчынніцай сястру, падмацоўваюць прэтэнзіі Бланкі на трон.

Адна, пасаджаная ў замк Алітэ, Бланка была пакінута на літасць свайго бацькі, які прыняў рашэнне ўступіць у новы саюз з Францыяй. Кароль Францыі Людовік XI і бацька Бланкі Хуан II Арагонскі вырашылі, што 38-гадовая Бланка павінна стаць жонкай 16-гадовага Карла дэ Валуа, малодшага сына французскага Караля. Але Бланка адмовілася быць пешкай у палітычнай гульні і вяселле не адбылося.

Кароль Хуан II Арагонскі быў узвар’яваны непадпарадкаваннем дачкі, ён адправіў Бланку да іншай сваёй дачкі, Леаноры, і яе мужа, Гастона IV дэ Фуа, дзе яна фактычна становіцца палонніцай у доме ўласнай сястры. Тым часам, дарога да замка сястры і зяця ў Беарн ляжала праз землі, падуладныя лютым ворагам Бланкі, і, адпаведна, была відавочнай пагрозай яе жыццю. 30 красавіка 1462 года Бланка ў сваім завяшчанні заве сваім спадчыннікам былога мужа Энрыке IV Кастыльскага.

Па прыбыцці ў Беарн Бланка была пасаджана ў вежу Манкада, дзе і памерла 2 снежня 1464 года пры загадкавых акалічнасцях. Некаторыя лічаць, што яна была атручана па загадзе сястры, іншыя — што пала ахвярай інтрыг бацькі. Пахавана ў кафедральным саборы Лескара ў Францыі.

Усё сваё жыццё Бланка заставалася бяздзетнай.

Зноскі

  1. ALTADILL Y TORRONTERA DE SANCHO SAN ROMÁN, Julio. «Documentos inéditos». Boletín de la Comisión de Monumentos Históricos y Artísticos de Navarra. Pamplona, 1916
  2. ANGLÉS, H. Historia de la Música Medieval en Navarra, Pamplona, 1970
  3. YANGUAS Y MIRANDA. Diccionario de Antigüedades del reino de Navarra, t. I, Pamplona, 1964
  4. VV.AA Enciclopedia de Navarra Temática, vol. VII,1, Historia: Desde la prehistoria hasta 1234, Pamplona: Herper, 1989