Даўжыня 0,8—11 см. Колер яркі: зялёныя, медна-чырвоныя, фіялетавыя, з металічным бляскам. У некаторых на галаве рогі. Крылы ў час палёту выпростваюцца праз выемкі ў надкрылах.
Лятаюць у маі—верасні. Лічынкі С-падобныя, жывуць у трухлявай драўніне, дуплах, пнях, глебе, мурашніках, норах грызуноў. Жукі кормяцца бутонамі, кветкамі, маладымі, пладамі і лісцем пладовых, тэхнічных і дэкаратыўных раслін. Зімуюць лічынкі і жукі. За год адно пакаленне.
Бронзаўкі — прамежкавыя гаспадары скрэбня-гіганта (Macracanthorhynchus hirudinaceus), паразіта чалавека і жывёл.