Бружмель Каралькова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бружмель Каралькова
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera korolkowii Stapf


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  507057
NCBI  566145
IPNI  148870-1
TPL  ???

Бружмель Каралькова (Lonicera korolkowii) — від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Дэкаратыўны куст. Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Заходні Цянь-Шань і Паміра-Алай.

У гарах на ўзлесках і ў падлеску арэхава-пладовых, лісцяных лясоў, а таксама ў зарасніках кустоў у верхняй частцы лясной зоны, радзей у субальпійскім поясе да вышыні 3000 метраў над узроўнем мора[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападны куст да 3 м вышынёй.

Лісце да 3 см даўжынёй, шырокаяйкападобнае або эліптычнае, востраканцовае, з шырокаклінападобным аснаваннем, блакітна-зялёнае, часцей шызае.

Бутоны светла-чырвоныя. Кветкі ружовыя.

Працягласць цвіцення каля 2 тыдняў.

Плады шарападобныя, ярка-аранжавыя або чырвоныя. Спеюць у канцы жніўня — верасні.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У Галоўным батанічным садзе РАН бружмель Каралькова высажваўся двойчы ў 1957 годзе. Частка раслін сабрана на Гісарскім хрыбце, у даліне ракі Варзоб  (руск.), іншыя асобнікі сабраныя ў Заходнім Цянь-Шані  (руск.), паблізу вусця Кара-Арчы. Цвіце з канца мая па чэрвень. Пры пасеве пад зіму ўсходы з’яўляюцца вясной. Зацвітае на 3-й год[4].

У культуры з 1880 года.

Святлалюбная і зімастойкая расліна (кліматычная зона ад 4 да 9). Глеба рн 4,5—8,5[5].

Размнажаецца насеннем, тронкамі і адводкамі.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўны на працягу ўсяго перыяду вегетацыі[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Жимолость. На сайте Энциклопедия декоративных садовых растений.
  4. Интродукция растений природной флоры СССР. «Наука» М., 1979
  5. Lonicera korolkowii (Honey Rose Honeysuckle) Архівавана 23 чэрвеня 2016.