Будынак Магілёўскага кадэцкага вучылішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак Магілёўскага кадэцкага вучылішча
Краіна
Месцазнаходжанне
Будаўніцтва 1985
Архітэктар У. Кузняцоў[d] і Н. Кузняцова[d]

Будынак Магілёўскага кадэцкага вучылішча — будынак у Магілёве, размешчаны сярод гістарычнай забудовы цэнтральнай часткі горада, на скрыжаванні Пажарнага завулка (№ 27) і вуліцы Карла Маркса. Пабудаваны ў 1985 годзе па праекце архітэктараў У. Кузняцова і Н. Кузняцовай як навучальны корпус Магілёўскага педагагічнага вучылішча. Да апошняга часу ў будынку размяшчалася Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка вырашана з улікам асіметрыі ўчастку, маштабу і вышыні навакольных будынкаў. Будынак складаецца з двух аб’ёмаў: 4-павярховага навучальнага корпуса і 2-павярховага корпуса сталовай, якія функцыянальна ўзаемазлучаныя паміж сабой і з будынкам інтэрната № 5 МДУ імя А. А. Куляшова. Дзякуючы плоскаснаму рашэнню фасадаў, іх гарызантальнаму і вертыкальнаму чляненню, дэталіроўцы, своеасабліва выкананаму даху будынак арганічна ўпісаўся ў існы архітэктурны ансамбль забудовы, не руйнуючы мастацкага вобраза асяроддзя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.