Бэйяньская армія
Выгляд
Бэйяньская армія | |
---|---|
北洋軍 | |
| |
Гады існавання | 1895-1928 |
Краіна | |
Тып | сухапутныя войскі |
Дыслакацыя | Цяньцзінь |
Войны | Першая япона-кітайская вайна |
Бэйяньская армія — кітайскае вайсковае фарміраванне, створанае ў Цынскай імперыі ў канцы XIX стагоддзя, арганізаванае па еўрапейскім узоры. Яно паслужыла асновай для далейшага рэфармавання цынскага войска. З пачатку XX стагоддзя Бэйяньская армія стала адыгрываць значную ролю ў кітайскай унутранай палітыцы і падчас «эры мілітарыстаў » з’яўлялася адной з асноўных палітычных груповак, якая насіла назву «Бэйяньская кліка». Бэйяньская армія спыніла сваё існаванне пасля яе знішчэння Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміяй падчас Паўночнай экспедыцыі.