Перайсці да зместу

Першая япона-кітайская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Япона-кітайская вайна
Японскія салдаты на фронце
Японскія салдаты на фронце
Дата 25 ліпеня 189417 красавіка 1895
Месца Карэйскі паўвостраў, Манчжурыя, Шаньдун, Пэнху, Тайвань, Японскае мора, Жоўтае мора
Прычына Тэрытарыяльная экспансія Японіі
Вынік Перамога Японіі, Сіманасекскі дагавор
Змены Незалежнасць Карэі ад Кітая.
Анексія Японіяй Тайваня і Пэнхуледаа[1]
Праціўнікі
Сцяг Японіі Японская імперыя Сцяг Кітая Імперыя Цын
Камандуючыя
Сцяг Японіі Ямагата Арытома
Сцяг Японскага імператарскага флоту Іта Сукэюкі
Сцяг Японскай імператарскай арміі Нодзу Мітыцура
Сцяг Японскай імператарскай арміі Аяма Іваа
Сцяг Кітая Лі Хунчжан
Сцяг Кітая Дзін Жучан
Сцяг Кітая Лю Куньі
Сілы бакоў
Сцяг Японіі 300 000 салдат Сцяг Кітая 630 000 салдат
Страты
Сцяг Японіі 1132 забіта
3758 паранена
285 памерла ад ран
11894 памерла ад хваробаў
Сцяг Кітая каля 35000 забітых і параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Япона-кітайская вайна 1894-1895вайна Японіі супраць маньчжурскай імперыі Цын (у якую ўваходзіў Кітай) з мэтай ўстанаўлення кантролю над Карэяй (намінальна якая з'яўлялася васальнай ў адносінах да імперыі Цын краінай) і пранікнення ў Маньчжурыю і Кітай.

Падставай вайны паслужыла тое, што Кітай накіраваў у Карэю ў чэрвені 1894 года 2,5 тысяч салдат для падаўлення сялянскага паўстання 1893-94. Абвінаваціўшы Кітай у парушэнні ранейшых пагадненняў, Японія ўвяла ў Карэю сваю армію і заняла горад Сеул. У Карэі быў утвораны праяпонскі ўрад, які 27 ліпеня 1894 года да Японіі за дапамогай. Але ўжо двума днямі раней (25 ліпеня) японскі флот (без абвяшчэння вайны) атакаваў у порце Інчхон кітайскія ваенна-транспартныя судны, у выніку чаго загінула больш 1000 кітайскіх салдат. 1 жніўня 1894 года Японія афіцыйна аб'явіла вайну Кітаю. Ваенна-тэхнічная перавага хутка вызначыла поспехі яе арміі і флоту. У верасні 1894 года японскія войскі атрымалі 2 перамогі (каля Пхеньяна на рацэ Ялу) і разгарнулі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Паўночна-Усходняга Кітая. Да сакавіка 1895 года японская армія захапіла Ляадунскі паўвостраў, гарады Вэйхайвэй, Інкоў і наблізіліся да сталіцы да Маньчжурыі горада Мукдэн. У выніку Кітай вымушаны быў 30 сакавіка 1895 года падпісаць пагадненне аб перамір'і, а 17 красавіка 1895 года — Сіманасекскі дагавор, паводле якога Кітай страціў Ляадунскі паўвостраў, астравы Тайвань і Пэнхуледао, адмовіўся ад сюзерэнітэту над Карэяй і выплачваў кантрыбуцыю. Японія ўзмацніла свае пазіцыі ва Усходняй Азіі.

Зноскі

  1. А таксама, на некалькі дзён, Ляадунскага паўвострава
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 281-293. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • ЯПОНО-КИТАЙСКАЯ ВОЙНА 1894– 1895 гг. // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.