Бялградска-Карлавацкая архіепархія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бялградска-Карлавацкая
Храм Святога Савы
Агульныя звесткі
Краіна Сербія
Епархіяльны цэнтр Бялград
Кіраванне
Кіруючы архірэй Патрыярх Архіепіскап Печскі, мітрапаліт Бялградска-Карлавацкі, патрыярх Сербскі Ірыней, Патрыярх Сербскі 3 кастрычніка 2010)
Сайт arhiepiskopija.rs

Бялградска-Карлавацкая архіепархія (сербск.: Архиепископија београдско-карловачка) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная і кананічная структура Сербскай праваслаўнай царквы. Цэнтр епархіі — горад Бялград. Архіепархія адказная за Бялград і яго наваколлі, уключае 12 манастыроў і 49 храмаў.

Архіепархія была ўтворана ў 1931 годзе, калі былі аб'яднаны Бялградская мітраполія і Срэмска-Карлавацкая епархія.

У 1947 годзе з яе былі вылучаны Срэмская і Шумадзійская епархіі, а горад Панчава быў перададзены Банацкай епархіі. У наш час, нягледзячы на прысутнасць у назве архіепархіі, горад Срэмскі-Карлаўцы адносіцца да Срэмскай епархіі.

Кіруючым епіскапам з'яўляецца Сербскі патрыярх.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]