Біблія Тындэйла
Бі́блія Тындэ́йла (англ.: Tyndale Bible) — пераклад Бібліі на англійскую мову, здзейснены Уільямам Тындэйлам. Лічыцца першым ангелськім перакладам з арыгінальных яўрэйскіх і грэчаскіх тэкстаў. Пераклад названы імем Тындэйла, хоць ён не паспеў выдаць Біблію цалкам. Да свайго смяротнага пакарання Уільям Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету і прыкладна паловы Старога[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1522 годзе Тындэйл нелегальна прыдбаў копію нямецкага перакладу Новага Запавету Марціна Лютэра, з чаго ўсё і пачалося. Захапіўшыся Лютэравай працай, Уільям неадкладна вырашыў паўтарыць гэта па-англійску[2]. Ён паведаміў пра свой намер лонданскаму біскупу Катберту Танстэлу, аднак той не падтрымаў гэта пачынанне. Пасля адмовы Танстэла Тындэйл пераехаў на кантынент і асеў у Гамбургу, дзе ў 1524 скончыў пераклад Новага Запавету[3]. Першае яго выданне пабачыла свет у 1526 годзе[4]. У 1534 і 1536 выйшлі перагледжаныя перакладчыкам выданні, а пасля яго смерці яны перагледжваліся і перавыдаваліся яшчэ некалькі разоў.
Рэакцыя каталіцкай царквы
[правіць | правіць зыходнік]Пераклады Уільяма Тындэйла былі асуджаны як царквой, так і манархічнай уладай Англіі, дзе супраціўленне рэфармацкаму руху цягнулася даўжэй. Перакладчык быў вымушаны пакінуць краіну і пасяліцца на прарэфармацкай зямлі[5]. Пераклад 1526 года быў забаронены ў Англіі, любая копія павінна была быць спалена[6].
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Значэнне створанага Тындэйлам перакладу цяжка пераацаніць. яго Біблія пакладзена ў аснову мноства іншых пазнейшых перакладаў. На яго аснове створана Біблія Мацвея, якая стала першым афіцыйна ўхваленым перакладам Бібліі на англійскую мову[7]. Біблія Тындэйла таксама адыграла ключавую ролю ў распаўсюджанні ідэй Рэфармацыі ў Англіі.
Зноскі
- ↑ Sir Frederic Kenyon,The story of the Bible London:Butler & Tanner Ltd., 1947,47-49.
- ↑ Partridge, 38.
- ↑ Alfred W. Pollard, ed., Records of the English Bible (Kent: Wm. Dawson & Sons Ltd., 1974), 87-89.
- ↑ Craig R. Thompson, The Bible in English 1525—1611 (New York: Cornell University Press, 1963),6.
- ↑ Pollard,87-91.
- ↑ Thompson, 7.
- ↑ Kenyon, 48-50.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Coggan, Donald. The English Bible. Essex: Longmans, Greeb & Co. Ltd., 1968.
- Partridge, A.C. English Biblical Translations. London: Andrè Deutsch Limited, 1973.
- Pollard,Alfred W., ed. Records of the English Bible. Wm. Dawson & Sons Ltd., 1974.
- Thompson, Craig R. The Bible in English. New York: Cornell University Press, 1963.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Навучальная версія Новага Запавету Уільяма Тындэйла 1534 года выдання (англ.)
- Брытанская бібліятэка Архівавана 4 студзеня 2018. (англ.)